ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІIІ-ю Звычайную Нядзелю /A/
25.01.2026г.
- Сёння ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Нядзеля Божага слова.
На гэтым тыдні:
- 26 студзеня (пн) – успамін святых Цімафея і Цíта, біскупаў.
- 27 студзеня (ат) – успамін бл. Юрыя Матулевіча, біскупа.
- 28 студзеня (ср) – успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла.
- 29 студзеня (чц) – успамін бл. Баляславы Лямэнт, панны.
- 31 студзеня (сб) – успамін св. Яна Боско, святара.
- 1 лютага – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц люты: аб дары жывой веры і сведчанні бацькоўскай адказнасці за выхаванне сваіх дзяцей для мужчын і татаў, каб адказна прымалі на сябе ўсе абавязкі, якія звязаны з пакліканнем добрага мужчыны і бацькі.
Іншыя аб’явы:
- Сёння, пасля св. Імшы а 11:30, адбудзецца Аплаткавая сустрэча для маладых сямейных пар.
- Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 26 студзеня (пн)
з 19:30 вул. Рэспубліканская д. 3; 5 і 7.
– 27 студзеня (ат)
з 18:00 вул. Рэспубліканская д. 11.
з 19:30 вул. Рэспубліканская д. 15.
– 28 студзеня (ср)
з 18:00 вул. Рэспубліканская д. 9 і 17.
з 19:30 вуліцы: Радужная, Радніковая, Встречная, Мірная.
– 29 студзеня (чц)
з 19:30 вуліцы: Фізкультурная, Дружная, Парніковая і Балтыйская.
– 30 студзеня (пт)
з 18:00 вуліцы: Чэрвеньская, Жнівеньская, Зорная, 2-перавулак Зорны і Святочная.
– 31 студзеня (сб)
з 12:00 вуліцы: Ліпеньская, Жураўліная, Крыштальная, Чабаровая, Хлебная, Вераснёвая, Тракельская, Акруговая.
- Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе, за размовы, за вашы пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні адышла ў вечнасць: Леакадзія Махнач, мама нашага сабрата а. Аляксандра. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
