Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ІІ-ю Звычайную Нядзелю /А/
18.01.2026 г.
- З 18-га па 25-га студзеня ў Каталіцкім Касцёле перажываем Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма таксама і ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.
- Сённяшнія ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі. Пры выхадзе з касцёла, заахвочваем, злажыць дабравольнае ахвяраванне на рамонт даху касцёла ў Сапоцкіне.
- 21 студзеня (ср) – Успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 24 студзеня (сб) – Успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі. Памятайма ў асабістых малітвах аб каталіцкіх журналістах.
- 25 студзеня будзем перыжываць Нядзелю Божага Слова і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
- У сакрыстыі можна набываць календары на бягучы год, абразы, крыжы, свечкі, бібліі і іншыя дэвацыяналіі.
- Ёсць яшчэ магчымасць скласці свае ахвяраванні на рэстаўрацыю фігуры св. Францішка з Будслаўскага касцёла. Скарбонка знаходіцца пад фігурай ля алтара Божай Міласэрнасці.
- У нашай парафіі працягваецца душпастырскае наведванне сем’яў (каляда). На гэтым тыдні да 23 студзеня (ўключна) просім запісвацца на каляду парафіян з вуліц: пл. Свабоды, вул. Набярэжная, зав. Набярэжны, вул. Майская, вул. Азёрная, вул. Акадэмічная, вул. П.Марозава, вул. Лясная, вул. Фрунзэ, вул. Гастэлы, вул. Суворава, вул. Чапаева, вул. Кароткая, вул. Пяпярэчная, вул. Камуністычная, вул. Крупскай, вул. К.Маркса, вул. Ф.Энгельса, вул. Паўднёвая, вул. 12-га ліпеня, вул. Міра, вул. Ціміразева.
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ СЕМ’ЯЎ
Расклад на тыдзень:
- 19 студзеня (панядзелак):
з 16.00: вул. Горкага, вул. Лермантава, вул. Чкалава.
з 18.00: вул. Свярдлова.
- 20 студзеня (аўторак):
з 18.00: вул. Кірава.
- 21 студзеня (серада):
з 15.00: вул. Маякоўскага.
- 22 студзеня (чацвер):
з 17.00: вул. Я. Коласа, 8-га Сакавіка.
З душпастырскімі аб’явамі і раскладам душпастырскага наведвання сем’яў можна азнаёміцца на дошцы аб’яў. На нашай інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо або на нашай старонцы ў інстаграме.
- Вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную нядзельную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім добрага і плённага новага тыдня!
