ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІІ-ю Звычайную Нядзелю /A/
18.01.2026г.
- У Каталіцкім Касцёле распачынаем Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў. Памятайма ў асабістых малітвах пра адзінства ўсіх веруючых у Хрыста.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- Таксама сёння, на просьбу кс. біскупа Уладзіміра, пасля кожнай святой Імшы, выходзячы з касцёла, можна скласці ахвяраванні на рамонт касцёла ў Сапоцкіне, які пацярпеў ад пажару 14 снежня.
На гэтым тыдні:
- 21 студзеня (ср) – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- 24 студзеня (сб) – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла. Гэта таксама Сусветны дзень сродкаў масавай камунікацыі.
- 25 студзеня (нд) – Нядзеля Божага слова і заканчэнне Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў.
Іншыя аб’явы:
- На гэтым тыдні ў нашай парафіі адбудуцца Аплаткавыя сустрэчы:
- для ўдзельнікаў Катэхезы для дарослых (сёння, пасля вячэрняй св. Імшы);
- для маладых сямейных пар (у наступную нядзелю, пасля св. Імшы а 11:30).
- Каля алтара знаходзіцца старажытная фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Рух «Маці ў малітве», які ўжо даўно існуе ў нашай парафіі, запрашае ўсіх жадаючых матуль (незалежна ад узросту) далучыцца да гэтай супольнасці. «Маці ў малітве» – гэта рух, які распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Яго дэвіз: «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Больш падрабязную інфармацыю: расклад і парадак правядзення малітоўных сустрэч можна даведацца ў сакрыстыі.
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 19 студзеня (пн)
з 19:30 вул. Пралыгіна д. 6; 6/2; 10 і 10/2.
– 20 студзеня (ат)
з 18:00 вул. Пралыгіна д. 14; 14/1; 18; 20.
з 19:30 вул. Пралыгіна д. 8; 12а і 16.
– 21 студзеня (ср)
з 18:00 вул. Пралыгіна д. 22.
з 19:30 вул. Пралыгіна д. 24; 30; 38.
– 22 студзеня (чц)
з 18:00 вул. Пралыгіна д. 32.
з 19:30 вул. Пралыгіна д. 40; 42.
– 23 студзеня (пт)
з 18:00 вул. Рэспубліканская д. 19 і 21.
– 24 студзеня (сб)
з 12:00 вул. Воранаўская, Фермерская і Пасялковая.
- Дзякуем усім, хто на мінулым тыдні прымаў нас па калядзе, за размовы, за вашы пытанні і прапановы, за ахвяраванні і пачастункі. Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
