Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Свята Хросту Пана /А/
11.01.2026 г.
- Сёння Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). Сёння, памятаем ў малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Пасля аб’яў адбудзецца абрад благаслаўлення вады ў свята Хросту Пана. Ваду для благаслаўлення трэба было прынесці з сабою.
- 13 студзеня (ат) – Фацімскі дзень у нашай прафіі.А 9.30 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. У 18.00 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай і а 18.30 св. Імша. Пасля св. Імшы адбудзецца Фацімскае набажэнства.
Таксама, 13 студзеня ў касцёле ў Жалудку а 10.00 распачнецца св. Імша ў 35-ю гадавіну смерці кс. прэлата Пятра Барташэвіча. У той час, калі наш касцёл быў яшчэ закрыты, ён многім нашым парафіянам удзяляў сакрамэнты. Кс. пробашч Ян сардэчна запрашае ў касцёл у Жалудок на гэту св. Імшу.
- 17 студзеня (сб) – Успамін св. Антонія, абата.
- У наступную нядзелю 18 студзеня, збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў будзе прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама, у наступную нядзелю выходзячы з касцёла будзе магчымасць скласці свае ахвяраванні на касцёл у Сапоцкіна, дах якога згарэў 14 снежня. Наш пастыр кс. біскуп Уладзімір звяртаецца да ўсіх вернікаў з асаблівай просьбай
- Просім, каб да пятніцы (16 студзеня) уключна запісвацца на каляду жыхарам вуліц: Я. Коласа, Кірава, 8-а Сакавіка, Дзяржынскага, Маякоўскага, Чкалава, Цітова, Свярдлова, Лермантава, Горкага або прынесці спісы з названых вуліц.
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ ПАРАФІЯН
Расклад на тыдзень:
- · 12 студзеня (панядзелак):
з 17.00: вул. Зялёная д.36, д.36а, д.40.
- 14 студзеня (серада):
з 17.00: вул. Першамайская д.2, д.4, д.9,
з 19.15: вул. 17-а Верасня д.4.
- 15 студзеня (чацвер):
з 17.00: вул. 17-а Верасня д.6, д.8, д.10, д.21.
- 16 студзеня (пятніца):
з 17.00: вул. Камсамольская д.1, д.6, д.8, д.12, д.14, д.16, д.18, д.21, д.22, д.24, д.26, д.28, д.63.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info альбо на старонцы нашай парафіі ў інстаграме.
- Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня.
