15.02.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на Свята Хросту Пана /A/

11.01.2026г.

  • Сённясвята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У асабістых малітвах памятайма сёння пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. Напрыканцы святых Імшаў, адбудзецца абрад благаслаўлення вады.

На гэтым тыдні:

  • 17 студзеня (сб) – успамін св. Антонія, абата.
  • З 18-а па 25-а студзеня ў Каталіцкім Касцёле будзем перажываць Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў.
  • У наступную нядзелю, ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

Іншыя аб’явы:

  • На гэтым тыдні ў нашай парафіі адбудуцца Аплаткавыя сустрэчы:
  • для настаўнікаў (сёння, 11 студзеня, пасля вячэрняй св. Імшы);
  • для ўдзельнікаў Катэхезы для дарослых (у наступную нядзелю, 18 студзеня, пасля вячэрняй св. Імшы)
  • Пасля святочнага перапынку, на гэтым тыдні, распачнуцца ўрокі рэлігіі для школьнікаў.
  • Каля алтара знаходзіцца старажытная фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
  • Расклад каляды на гэты тыдзень:

– 12 студзеня (пн)

з 17:00 вул. Прытыцкага д. 4/1;  

з 19:30 вул. Прытыцкага д. 4/3.

– 13 студзеня (ат)

з 18:00 вул. Прытыцкага д. 6/1 і 6/2;

з 19:30 вул. Прытыцкага д. 8; 10 і 12.

– 14 студзеня (ср)

з 17:00 вул. Прытыцкага 6/3;

з 19:30 вул. Пралыгіна д. 4 і 4а.

– 15 студзеня (чц)

з 17:00 вул. Пралыгіна д. 1; 3; 7 і 9;

з 19:30 вул. Пралыгіна д. 13.

– 16 студзеня (пт)

з 17:00 вул. Пралыгіна д. 11; 15 і 17.

– 17 студзеня (сб)

з 12:00 вул. Радасная, Калядная, Прыгарадная, Геалагічная, Інжынерная, Дзітвянская,

Наватарская, Шырокая, Акадэмічная і Ціхая.

  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ