Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на ІІ-ю Нядзелю пасля Нараджэння Пана /А/
04.01.2026 г.
- Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля Св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб неабходных ласках для Папы Льва XIV, біскупаў, святароў і дыяканаў, каб іх служэнне ў Касцёле ва ўсім свеце прыносіла плён святасці для ўсіх вернікаў.
- 6 студзеня (ат) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Таксама гэта Сусветны місійны дзень дзяцей. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 9.30 і а 18.30. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.Збор ахвяраванняўпадчас св. Імшаў у гэты дзень, будзе прызначаны на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне.Семінарыя ў Гродне ўтрымліваецца выключна з ахвяраванняў вернікаў. У гэты дзень у Паўсюдным Касцёле адбудзецца заканчэнне Юбілейнага Года Надзеі.
- 7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова паводле юліянскага календару, якое будуць святкаваць праваслаўныя вернікі. Многа ёсць змешаных сем’яў і ў нашай парафіі. Перадайце ім самыя шчырыя віншаванні і зычэнні. Няхай Божае Дзіцятка адорвае іх надзеяй, спакоем і еднасцю, а сэрцы напаўняе любоўю.
- 8 студзеня школьнікі ідуць у школу. Таксама, для іх распачнуцца ўрокі рэлігіі.
- У наступную нядзелю 11 студзеня – Свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй, калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У наступную нядзелю, асаблівым чынам будзем памятаць у малітвах пра святароў, якія ўдзялілі нам сакрамэнт хросту, а таксама пра нашых бацькоў і хросных. У наступную нядзелю няхай кожны прынясе свечку. З запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні св. хросту. Таксама ў наступную нядзелю напрыканцы святых Імшаў адбудзецца абрад благаслаўлення вады. Ваду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою.
ДУШПАСТЫРСКАЕ НАВЕДВАННЕ ПАРАФІЯН
Расклад на тыдзень:
- · 5 студзеня (панядзелак):
з 17.00: вул. Зялёная д.14; д.16.
з 19.15: вул. Зялёная д.22; д.24; д.26.
- (чацвер):
з 17.00: вул. Зялёная д.18; д.18а.
з 19.15: вул. Зялёная д.28; д.5.
- 9 студзеня (пятніца):
з 17.00: вул. Зялёная д.20; д.34.
з 19.15: вул. Зялёная д.30.
- 10 студзеня (субота):
з 11.00: вул.Зялёная д.32; д.32а; д.42.
- На працягу гэтага тыдня, да суботы ўключна, просім у сакрыстыі запісвацца на каляду або прыносіць спіскі з вуліц: Камсамольская, 17-га верасня, Першамайская.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам каляды можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info.
- Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня.
