ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІІ НЯДЗЕЛЮ пасля Нараджэння Пана /A/
04.01.2026г.
- Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: малітва аб неабходных Божых ласках для Папы Льва XIV, біскупаў, святароў і дыяканаў, каб іх служэнне ў Касцёле ва ўсім свеце прыносіла плён святасці для ўсіх вернікаў.
На гэтым тыдні:
- 6 студзеня (ат) – Урачыстасць Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). Таксама гэта Сусветны місійны дзень дзяцей. Святыя Імшы з абрадам благаслаўлення крэйды і кадзіла ў нашым касцёле адбудуцца а 9:00 і ў 18:30. Крэйду для благаслаўлення трэба прынесці з сабою або набыць у касцёльным кіёску. 6 студзеня будзе магчымасць скласці ахвяраванні на ўтрыманне семінарыстаў МВДС у Гродне ў спецыяльную скарбонку, якая будзе знаходзіцца перад алтаром.
- 7 студзеня (ср) – у 18:30 адбудзецца складковая св. Імша аб патрэбныя ласкі праз заступніцтва НПМ Нястомнай дапамогі.
- 11 студзеня (нд) – свята Хросту Пана і заканчэнне літургічнага перыяду Божага Нараджэння. Згодна з традыцыяй калядкі можна спяваць да 2 лютага (уключна). У наступную нядзелю з запаленымі свечкамі будзем вызнаваць нашу веру і аднаўляць абяцанні святога хросту. Таксама, напрыканцы святых Імшаў, адбудзецца абрад благаслаўлення вады.
Іншыя аб’явы:
- Пасля святочнага перапынку адновяцца сустрэчы са Словам Божым (біблейскія гурткі). Нагадваем, што для дарослых спаткання праходзяць кожны чацвер, у 19:30, для моладзі – па пятніцах, у той жа самы час.
- Каля алтара знаходзіцца старажытная фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Расклад каляды на гэты тыдзень:
– 8 студзеня (чц)
з 17:00 вул. Сасновая д. 14/1; 14/2; 16; 16/2;
з 19:30 вул. Сасновая д. 16/3.
– 9 студзеня (пт)
з 17:00 вул. Сасновая д. 20; 20/1; 22;
з 19:30 вул. Сасновая д. 18/1 і 18/2.
– 10 студзеня (сб)
з 11:00 вул. Сасновая д. 24/1; 24/2;
з 12:00 вул. Прамысловая і в. Чэхаўцы (толькі старая вёска).
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці: Касяк Генадзій і Навіцкі Віктар. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…
