15.02.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

СВЯТА СВ. СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ і ЮЗАФА /А/

28.12.2025

  • Сёння, 28 снежня – Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівым чынам сёння молімся за хрысціянскія сем’і.
  • Да 1 студзеня трывае Актава Божага Нараджэння. 8-м дзён у літургіі Касцёла святкуем таямніцу Богаўцелаўлéння. Заахвочваем да ўдзелу ў штодзённых св. Імшах падчас каляднай актавы.
  • 31 снежня (ср)Успамін св. Сільвестра І, Папы. Пасля вячэрняй св. Імшы а 19.00 у нашым касцёле адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2025 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: трэба быць у стане асвячальнай ласкі г.зн. быць пасля споведзі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Святы Айцец.      
  • 1 студзеня (чц) – Першы дзень Новага года і заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. У гэты дзень у Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Кожны католік мае абавязак удзельнічаць у Св. Імшы. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень              за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы…         (O Stworzycielu Duchu przyjdź…), можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гімн да Духа Св. на распачацце святых Імшаў. Св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 10.00 і a 14.00. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асабліва будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях.
  • 2 студзеня (пт) Успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • З 2 студзеня ў нашым касцёле ў буднія дні змяняюцца гадзіны св. Імшаў, якія будуць распачынацца на 30 хвілін раней. Ранішняя св. Імша будзе распачынацца а 9.30, увечары – а 18.30.  

У суботу змяняе сваю гадзіну толькі вячэрняя св. Імша. Гэта значыць, што ў суботу св. Імшы будуць: а 9.00 (складковая за памерлых) і 10.00 (як было да гэтага часу). Змяняецца толькі гадзіна распачацця св. Імшы ўвечары, якая будзе распачынацца а 18.30. Нядзельны парадак св. Імшаў застаецца без зменаў.

  • 3 студзеня Першая субота месяца.Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • У наступную нядзелю 4 студзеняпершая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц студзень: Будзе малітва Аб неабходных ласках для Папы Льва XIV, біскупаў, святароў і дыяканаў, каб іх служэнне ў Касцёле ва ўсім свеце прыносіла плён святасці для ўсіх вернікаў.

  • У капліцы пад абразом Езуса Міласэрнага знаходзіцца старажытная фігура      св. Францішка Асізскага з Будслаўскага касцёла, якая патрабуе рэстаўрацыі. Перад алтаром з фігурай знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае дабраахвотныя ахвяраванні на рэстаўрацыю. Разам дапаможам Нацыянальнаму Санктуарыю Маці Божай у Будславе. Вялікі дзякуй тым, хто ўжо склаў свае ахвяраванні.
  • Заўтра ў нашай парафіі распачнецца душпастырскае адведванне сем’яў (каляда). Нагадваем, што для прыняцця святара з душпастырскім візітам неабходна падрыхтаваць столік накрыты белым абрусам, на якім павінен стаяць крыж, дзве або адна свечка, асвячаная вада і Біблія.

РАСКЛАД КАЛЯДЫ НА ТЫДЗЕНЬ:

  • 29 снежня (панядзелак):

з 17.00: вул. Кастрычніцкая, Заслонава, Піянерская, Мічурына,

                       Гагарына, Садовая.

  • 30 снежня (аўторак):

з 17.00: вул. Куйбышава: д.1; д.4; д.6;

            вул. Леніна: д.2а; д.4; д.7; д.11а; д.13; д.20; д.26.

  • 3 студзеня (субота):

з 11.00: вул. Леніна д.51; д.53; д.55; д.57; д.57а і прыватны сектар.

  • З парафіяльнымі аб’явамі і раскладам душпастырскага наведвання сем’яў можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
  • Вялікі дзякуй за нядзельную, супольную малітву і Вашы ахвяраванні. Няхай добры Бог благаславіць ўсіх нас на распачацце Новага года.

Пакінуць адказ