15.02.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на Нядзелю Святой Сям’і /A/

28.12.2025г.

  • СённяСвята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Адпустовая ўрачыстасць у парафіі св. Сям’і ў Лідзе па вул. Тухачэўскага, адбудзецца а 13:00 гадз.
  • Наш парафіяльны дзіцячы хор запрашае на Калядны канцэрт, які адбудзецца сёння пасля св. Імшы а 11:30.

На гэтым тыдні:

  • 29 снежня (пн) – як і ў кожны звычайны панядзелак, св. Імша ў нашым касцёле будзе толькі ў 18:30.
  • 31 снежня (ср)заканчэнне календарнага года. Пасля св. Імшы а 18:30, адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства падзякі Пану Богу за атрыманыя ласкі і дары ў адыходзячым 2025 годзе. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Цябе Бога праслаўляем, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы: г.зн. трэба быць у стане асвячальнай ласкі, прыняць св. Камунію і памаліцца ў інтэнцыях у якіх моліцца Папа Леў XIV.    
  • 1 студзеня (чц)Новы год і заканчэнне Актавы Божага Нараджэння. У Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Таксама гэта Сусветны дзень малітвы аб міры ў свеце. У гэты дзень за публічную малітву ці спеў гімна Прыйдзі, Стварыцель Дух Святы / O Stworzycielu Duchu przyjdź, можна атрымаць поўны адпуст захоўваючы звычайныя ўмовы. Таму, 1-га студзеня будзем спяваць гімн да Духа Святога на распачацце святых Імшаў. Св. Імшы 1-а студзеня ў нашым касцёле будуць апоўначы, а 10:00 і 18:00.
  • 2 студзеня (пт)успамін св. Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянзскага, біскупаў і доктараў Касцёла. Гэта таксама першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 3 студзеня першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9:00, а набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 4 студзеняпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц студзень: аб неабходных Божых ласках для Папы Льва XIV, біскупаў, святароў і дыяканаў, каб іх служэнне ў Касцёле ва ўсім свеце прыносіла плён святасці для ўсіх вернікаў.

Іншыя аб’явы:

  • Сёння пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца падвядзенне вынікаў нашага парафіяльнага конкурсу на самы крэатыўны калядны вянок.
  • Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца старажытная фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. Хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры, можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
  • Ёсць новы нумар часопіса „Ave Maria”.
  • Расклад каляды на гэты тыдзень:

– 29 снежня (пн) з 17:00 вул. Сасновая д. 4; з 19:30 вул. Сасновая д. 2; д. 6/1 і 6/2

– 30 снежня (ат) з 17:00 вул. Сасновая д. 6/3 і 8; з 19:30 вул. Сасновая д. 10/1; 10/2 і 10/3

– 3 студзеня (сб) з 12:00 Верх-Ліда

  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці: Пятровіч Зоф’я. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ