15.02.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

 ІV Нядзелю Адвэнту /А/

21.12.2025 г.

  • Сёння 21 снежня (нд)ІV Нядзеля Адвэнту. Напачатку св. Імшы а 14.00 скаўты перадуць у нашу святыню “Бэтлеемскае святло міру”. Таму, пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня (уключна) можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы на вігілійны стол. Для гэтага трэба прынесці лампадку, або набыць яе ў сакрыстыі, каб данесці агонь да дому.
  • 22 снежня (пн) а 19.00адбудуцца апошнія Рараты для дзяцей.
  • 24 снежня (ср) – Вігілія Божага Нараджэння. Св. Імша ў гэты дзень будзе толькі раніцай а 10.00 як апошняя Раратняя для ўсіх вернікаў. Вечарам а 19.00 св. Імшы не будзе, таму што збіраемся ў нашых сем’ях на вігілію (куццю). Памятайма пра рэлігійны характар вігілійнай вячэры ў нашых сем’ях. Глыбокае перажыванне гэтага вечара яднае нашы сем’і і застаецца найлепшым успамінам на ўсё жыццё. З даўніх часоў у Касцёле на нашай зямлі існýе традыцыя захоўвання посту 24 снежня. Таму, стравы на вігілійным стале павінны быць поснымі. Недапушчальны алкаголь.
  • 25 снежня (чц)Урачыстасць Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў нашым касцёле адбудуцца: апоўначы (пастэрка),
    на якую ўсіх сардэчна запрашаем. Св. Імшы ў дзень: а 10.00 і а 14.00. На св. Імшу а 14.00 асабліва запрашаем дзяцей і моладзь. У Руткевічах св. Імша будзе а 11.30, у Барташах а 12.30.
  • З 25 снежня па 1 студзеняАктава Божага Нараджэння. Гэта значыць, што 8-м дзён у літургіі Касцёла будзем святкаваць як адзін святочны дзень, які адлюстроўвае таямніцу Богаўцелаўлéння.           Заахвочваем да ўдзелу ў штодзённых св. Імшах падчас каляднай актавы.
  • 26 снежня (пт)Свята св. Стэфана, дыякана і мучаніка. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення аўса. Святыя Імшы ў гэты дзень будуць а 10.00 і а 19.00.У гэты дзеньне абавязвае пост ад мясных страў.
  • (сб)Свята св. Яна Апостала і Евангеліста. Пасля кожнай св. Імшы адбудзецца абрад благаслаўлення віна. Віно павінна быць вінаградным і якасным.
  • 28 снежня (нд)Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Асаблівым чынам будзем маліцца за хрысціянскія сем’і.
  • Каляда ў нашай парафіі распачнецца 29 снежня (пн). Запісваем у сакрыстыі да 24 снежня (уключна). Першая частка каляды будзе пададзена ў наступную нядзелю: 28 снежня.

Нагадваем, што ў гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам адбудзецца ў Шчучыне на наступных вуліцах: Леніна, Зялёная, Кастрычніцкая, Піянерская, Заслонава, Мічурына, Гагарына, Садовая, Калгасная, Арджанікідзэ, Куйбышава. Калі будзем паспяваць з калядой, то аб’явім пазней іншыя вуліцы з прыватнага сектара.

Святары і дыякан будуць хадзіць выключна паводле запісу.Трэба запісацца індывідуальна ў сакрыстыі, або прынесці спіскі з вуліц (прыватны сектар) або з дамоў (ці з пад’ездаў).

  • У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійную вячэру,  календары на наступны год, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
  • Для прыняцця святара з душпастырскім візітам трэба падрыхтаваць столік, на які ставім крыж, дзве або адну свечку, асвячаную ваду і Біблію.
  • Ёсць святочны нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе ўсіх нас на падрыхтоўку і перажыванне Урачыстасці Божага Нараджэння.

Пакінуць адказ