21.05.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ІII Нядзелю Адвэнту /А/

14.12.2025 г.

  • Сёння 14 снежня IІІ-я Нядзеля Адвэнту (GAUDETE). Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, прызначаны на патрэбы нашай Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля св. Імшаў а 11.30 і 14.00 перад алтаром адбудзецца благаслаўленне матуль, якія чакаюць нараджэння дзіцяці.

Сёння ў нашым касцёле госці: с. Кацярына – назарэтанка з памочніцамі, якія распаўсюджваюць розныя прыгожыя рэчы, сувеніры звязаныя з Божым Нараджэннем, якія сёстры зрабілі ўласнымі рукамі. Сабраныя ахвяраванні, сёстры, прызначаць на рэканструкцыю свайго кляштара ў Навагрудку. Сёстры, будуць маліцца аб шчодрым Божым благаслаўленні для ўсіх ахвярадаўцаў.

  • Трывае Адвэнт. Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа (апроч нядзелі).

Рараты для дарослых (ат, чц, сб) а 10.00.

Рараты для дзяцей і моладзі (пн, ср, пт ) а 19.00.

На Рараты прыносім свечкі, а дзеці – ліхтарыкі.

  • 16 снежня (ат) распачнем Навэнну да Дзіцяткі Езуса.
  • 17 снежня (ср) у Касцёле распачнецца другая частка Адвэнту – час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
  • (пт) У нашай парафіі адбудзецца Дзень духоўнай падрыхтоўкі і споведзі перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Духоўна падрыхтавацца да святаў дапаможа нам а.Анджэй Ядкоўскі, рэдэмптарыст, пробашч парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (м-н Дзевятоўка).

Святары будуць спавядаць:

з 9.00 да 12.30

з 14.00 да 17.30

з 18.0020.00

Парадак св. Імшаў у дзень споведзі:

10.00; 11.30; 15.00; 19.00 – св. Імшы з навукай для ўсіх вернікаў.

16.30 – Рараты для дзяцей з навукай.

  • Парадак адведвання хворых на гэтым тыдні:

15 снежня (пн) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.

17 снежня (ср) – частка горада ад касцёла да масласырзавода. Хворых будзем адведваць адпаведна з тым, як каму зручна.

  • 21 снежняIV Нядзеля Адвэнту – У гэты дзень напачатку св. Імшы а 14.00 скаўты перадуць у нашу святыню “Бэтлеемскае святло міру”. Таму, пасля кожнай св. Імшы да 24 снежня (уключна) можна будзе ўзяць Бэтлеемскі агонь у свае дамы на вігілійны стол.
  • У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійны стол,  календары на наступны год, газету “Слова Жыцця” з каляровым укладышам-каляндаром на 2026 г., а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, асабліва перад святамі. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“Калядныя свечкі”.
  • Да 24 снежня (уключна) у сакрыстыі запісваем на душпастырскае наведванне сем’яў (на каляду). Каляда ў нашай парафіі распачнецца 29 снежня (пн).
  • У гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам адбудзецца ў Шчучыне на наступных вуліцах:

Леніна, Зялёная, Кастрычніцкая, Піянерская, Заслонава, Мічурына, Гагарына, Садовая, Калгасная, Арджанікідзэ, Куйбышава.

Святары і дыякан будуць хадзіць паводле запісу.Трэба запісацца індывідуальна ў сакрыстыі, або прынесці спіскі з вуліц (прыватны сектар) або з дамоў (ці з пад’ездаў).

  • У капліцы пад абразом Езуса Міласэрнага знаходзіцца стажытная, драўляная фігура св. Францішка Асізскага з Будслаўскага касцёла, якая патрабуе прафесійнай рэстаўрацыі. Кс. пробашч з Будслава звярнуўся з просьбай да нашай парафіі, на колькі зможам, каб сваімі ахвяраваннямі прычыніцца да аднаўлення гэтай фігуры. Перад алтаром з фігурай знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае дабраахвотныя ахвяраванні на рэстаўрацыю фігуры св. Францішка, просячы МБ Будслаўскую аб патрэбных ласках. Няхай гэтая добрая справа будзе нашай сумеснай адвэнтавай пастановай і дапамогай для Нацыянальнага Санктуарыя Маці Божай у Будславе. Вялікі дзякуй тым, хто ўжо склаў свае ахвяраванні.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
  • Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Няхай добры Бог благаслаўляе нас на перажыванне Трэцяга тыдня Адвэнту.

Пакінуць адказ