ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІII-ю Нядзелю Адвэнту /A/
14.12.2025г.
- Сёння – ІІІ Нядзеля Адвэнту (GAUDETE) – Нядзеля Радасці. Пасля кожнай св. Імшы (перад алтаром) адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства.
- Таксама сёння пасля вячэрняй св. Імшы адбудзецца чарговая сустрэча для педагогаў.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 16 снежня (ат) – распачнем навэнну да Дзіцяткі Езуса.
- 17 снежня (ср) у Касцёле распачнецца другая частка Адвэнту – час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння.
- 19 снежня (пт) – у нашай парафіі будзе Дзень споведзі перад Урачыстасцю Божага Нараджэння. Споведзь распачнецца раніцай у 6:30 і будзе працягвацца прыкладна да заканчэння св.Імшы. У другой палове дня споведзь распачнецца з 16:00. З 17:30 да 18:00 будзе перапынак для святароў. З 18:00 гадзіны святары ізноў пачнуць спавядаць ужо да апошняга жадаючага. Святыя Імшы ў гэты дзень будуць а 7:00, у 16:30 і 18:30.
Вялікая прасьба, каб запланаваць свой час такім чынам, каб раніцай ці ўвечары прыйсці і паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Не адкладайце, калі ласка, споведзь на апошнія дні Адвэнту, бо потым будзе складана ўсіх паспавядаць. Пастаўцеся да гэтай просьбы вельмі адказна і са зразуменнем!
- Нагадваем, што Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7:00 (апроч нядзелі). Рараты для дзяцей на гэтым тыдні будуць у панядзелак, сераду і (увага!) у чацвер – а 7:00.
- У наступную нядзелю у наш касцёл на пачатку св. Імшы а 10:00 гадз. прыбудзе бэтлеемскі агонь, які можна будзе ўзяць да дому пасля кожнай св. Імшы на працягу ўсіх дзён да 24 снежня (уключна). Для гэтага трэба прынесці свечку або лампадку.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю, 21 снежня, пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сем’яў нашай парафіі.
- Сёлета ў нашай парафіі праходзіць конкурс на самы крэатыўны Калядны вянок (Рождественский венок), зроблены сваімі рукамі. Гатовыя „Вянкі” неабходна прынесці ў наступную нядзелю, 21 снежня, а вынікі будуць аб’яўлены 28 снежня, на св. Імшы а 11:30.
- Нагадваем, што каля алтара знаходзіцца старажытная фігура св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя. У адвэнце распачалася акцыя дапамогі па аднаўленні фігур святых з будслаўскай святыні. Наша парафія далучылася да гэтага мерапрыемства і ў сувязі з гэтым, хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні дадзенай фігуры (св. Марціна), можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- У сакрыстыі можна запісвацца на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду).
- У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на наступны год, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць “Вігілійныя свечкі”.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ўсе ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
