ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ІI-ю Нядзелю Адвэнту /A/
07.12.2025г.
- Сёння – дзень малітвы за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне і першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц снежань: малітва за кансэкраваных асоб, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту.
- Таксама сёння ў нашай парафіі гасцім сясцёр назарэтанак, якія прыехалі да нас са святочным кірмашом. Выходзячы з касцёла ёсць магчымасць набыць розныя рэчы звязаныя з Божым Нараджэннем, якія сёстры зрабілі сваімі рукамі. Сабраныя ахвяранні сёстры прызначаць на рэканструкцыю кляштара ў Навагрудку.
На гэтым тыдні:
- 8 снежня (пн) – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень св. Імшы ў нашым касцёле будуць а 7:00 і ў 18:30.
- 10 снежня (ср) – успамін НПМ Ларэтанскай.
- 13 снежня (сб) – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
- 14 снежня (у наступную нядзелю) пасля кожнай св. Імшы (перад алтаром) адбудзецца малітва і благаслаўленне маці, якія чакаюць патомства.
- Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Да сённяшняй нядзелі ў сакрыстыі можна запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл, каб перад святамі паспавядацца і прыняць св. Камунію. Старэйшых і хворых парафіянаў у в. Чэхаўцы і Верх-Ліда наведаем у бліжэйшую суботу, 13 снежня, а 11:00.
- Нагадваем, што Рараты ў нашым касцёле адбываюцца штодзённа а 7:00 (апроч нядзелі). Рараты для дзяцей – пн, ср і пт – а 7:00.
- З сённяшняга дня да 24 снежня ў сакрыстыі будзем запісваць на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду).
- У наступную нядзелю адбудзецца чарговая сустрэча для педагогаў.
- Сёлета наша парафія правядзе конкурс на самы крэатыўны Калядны вянок (Рождественский венок), зроблены сваімі рукамі. Гатовыя „Вянкі” неабходна прынесці ў нядзелю, 21 снежня, а вынікі будуць аб’яўлены 28 снежня, на св. Імшы а 11:30.
- Перад алтаром знаходзіцца старажытная фігура, якая прадстаўляе нам св. Марціна з Будслаўскага санктуарыя, са старога касцёла. У адвэнце распачалася акцыя дапамогі па аднаўленні фігур святых з будслаўскай святыні. Наша парафія далучылася да гэтага мерапрыемства і ў сувязі з гэтым, хто хацеў бы дапамагчы ў аднаўленні гэтай фігуры (св. Марціна), можа скласці добраахвотныя ахвяраванні ў скарбонку, якая знаходзіцца побач.
- Паступіла прапанова арганізаваць у нашай парафіі штомесячны паказ хрысціянскіх фільмаў. Першы прагляд фільма, прысвечаны Божаму Нараджэнню, адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 13 снежня, у 19:30, у катэхетычным класе.
- Ксёндз біскуп Уладзімір звярнуўся з заклікам да мужчын далучыцца да аб’яднання свецкіх вернікаў “Мужчыны святога Юзафа”, якое дзейнічае ў нашай дыяцэзіі ўжо некалькі гадоў. Падрабязную інфармацыю аб месцы, парадку і часе правядзення сустрэч, а таксама кантактны тэлефон можна даведацца ў сакрыстыі.
- У касцёльным кіёску можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на наступны год, ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”, а таксама “Калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
- Дзякуем усім за супольную малітву і ўсім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці: Томшыс Тадэвуш і Кур’янчык Віктар. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…
