Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
І-ю НЯДЗЕЛЮ АДВЭНТУ /А/
30.11.2025 г.
- Сёння 30 лістапада – І-я Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачаўся новы літургічны і пастырскі год.
Перыяд Адвэнту – гэта час пабожнага і радаснага чакання на прыйсце Збавіцеля. Таму, ён не мае пакутнага характару.
Перыяд Адвэнту складаецца з двух частак:
1-я частка Адвэнту – дні да 16 снежня – гэта час рэфлексіі і падрыхтоўкі вернікаў да паўторнага прыйсця Збаўцы на прыканцы часоў;
2-я частка Адвэнту – дні ад 17 да 24 снежня – гэта час непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Касцёл заахвочвае кожнага верніка ў перыяд Адвэнту засяродзіцца над сваімі адносінамі з Богам і людзьмі, над сваім духоўным жыццём, каб перажыць гэты асаблівы час пабожна і ў трэзвасці. У Адвэнце запрашаем на Рараты. Рараты (св. Імшы ў гонар Маці Божай) у нашым касцёле будуць штодзённа (апроч нядзелі).
Рараты для дзяцей і моладзі будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 19.00.
Рараты для дарослых будуць у аўторак, чацвер і суботу а 10.00.
На Рараты дарослыя прыносяць свечкі, а дзеці прыходзяць з ліхтарыкамі. Падчас апошніх Раратаў для дзяцей, адбудзецца конкурс на самы прыгожы калядны анёлак зроблены ўласнымі рукамі.
- 3 снежня (ср) – Успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара.
- 4 снежня (чц) – Успамін св. Барбары, панны і мучаніцы. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 19.00.
- 5 снежня (пт) – Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
- 6 снежня (сб) – свята – Гадавіна пасвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне. Таксама ў гэты дзень успамінаем святога Мікалая, біскупа. Гэта першая субота месяца. Набажэнства да Беззаганнай Панны Марыі будзе пасля св. Імшаў.
- 7 снежня – Першая нядзеля месяца.Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і адарацыя. Пасля св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.
Інтэнцыя на месяц снежань: Малітва аб развіцці манаскага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі. У ІІ-ю Нядзелю Адвэнту асаблівым чынам будзем маліцца за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне.
- У сакрыстыі можна набываць аплаткі на вігілійны стол, календары на наступны год, розныя дэвацыяналіі, “калядныя свечкі” ад Карытас Гродзенскай дыяцэзіі. Сабраныя сродкі ад продажу свечак будуць прызначаны на дапамогу дзецям, якія знаходзяцца ў патрэбе, асабліва перад святамі. Дзякуем усім тым, хто кожны год далучаецца да гэтай дабрачыннай акцыі і заахвочваем набываць“калядныя свечкі”.
- Вялікая просьба, каб да наступнай нядзелі 7 снежня (уключна)усакрыстыі запісваць хворых і старэйшых парафіянаў (з усіх вёсак і горада), якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл каб перад святамі паспавядацца, прыняць св. Камунію ці сакрамэнт намашчэння хворых.
- Парадак адведвання хворых перад святамі:
9 снежня (ат) – з 11.00 – Плянты, Старыя Гернікі і Даўлюдаўшчына.
10 снежня (ср) – з 11.00 – Рэзы і Руткевічы.
11 снежня (чц) – з 11.00 – Навасёлкі і Янчукі.
12 снежня (пт) – 11.00 – Буйвічы і Тур’я.
13 снежня (сб) – 11.00 – Тапілішкі і г. Шчучын, наступныя вуліцы: Паўднёва-Заходняя, Рудога, Будаўнікоў, Заходняя і “Поле Цудаў”.
- Парадак адведвання хворых у г. Шчучыне:
15 снежня (пн) – частка горада ад аўтастанцыі да возера.
17 снежня (ср) – частка горада ад касцёла да “Масласырзавода”.
Хворых у горадзе будзем адведваць зранку або ўвечары, адпаведна з тым, як каму зручна.
- Дзень споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбудзецца 19 снежня (пт).
- З сённяшняга дня па 24-а снежня (уключна) у сакрыстыі перад і пасля св. Імшы будзем запісваць на Душпастырскае адведванне сем’яў (на каляду). Адведванне сем’яў у нашай парафіі распачнецца 29 снежня (пн).
У гэтым годзе адведванне сем’яў з душпастырскім візітам будзе ў г. Шчучыне на вуліцах: Леніна, Зялёная, Кастрычніцкая, Піянерская, Заслонава, Мічурына, Гагарына, Садовая, Калгасная, Арджанікідзэ, Куйбышава. Калі будзем “укладвацца” з калядой, то аб’явім пазней іншыя вуліцы з прыватнага сектара.
- У капліцы св. Тэрэзы Авільскай пад абразом Езуса Міласэрнага знаходзіцца драўляная фігура св. Францішка Асізскага з Будслаўскага касцёла, якая патрабуе грунтоўнай, прафесійнай рэстаўрацыі. Такая праца вельмі каштоўная. Кс. пробашч з Будслава звярнуўся з просьбай і да нашай парафіі, на колькі зможам, каб дапамагчы ў аднаўленні гэтай старажытнай фігуры. Каля алтара знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае дабраахвотныя ахвяраванні на рэстаўрацыю фігуры св. Францішка, просячы МБ Будслаўскую аб патрэбных ласках. Няхай гэтая добрая справа таксама будзе нашай адвэнтавай пастановай і дапамогай для Нацыянальнага Санктуарыя Маці Божай у Будславе.
- Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі і раскладам адведвання хворых можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Вялікі дзякуй Вам за супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім пабожнага і плённага перажывання перыяду Адвэнту і благаслаўлёнага новага тыдня!
- Цяпер адбудзецца абрад благаслаўлення вігілійных аплаткаў.
