15.02.2026

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на І-ю Нядзелю Адвэнту /A/

30.11.2025г.

  • СённяІ-я Нядзеля Адвэнту, распачынаецца новы літургічны і душпастырскі год. Касцёл заахвочвае нас ў гэты перыяд засяродзіцца над адносінамі з Богам і сваім духовым жыццём, каб перажыць гэты час пабожна і ў трэзвасці. Св. Імшы ў гонар Маці Божай – Рараты – у нашым касцёле будуць штодзённа (пачынаючы з заўтрашняга дня) а 7:00 (акрамя нядзелі). Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7:00 гадз. На Рараты варта прынесці з сабой свечкі або ліхтарыкі.
  • Дзень святочнай споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння запланаваны на пятніцу – 19 снежня.
  • Сёння свае імяніны святкуюць а. Андрэй, а таксама арганіст нашай парафіі – спадар Андрэй. Віншуем нашых імяніннікаў са святам і жадаем моцнага здароўя і шматлікіх Божых ласкаў.

На гэтым тыдні:

  • 3 снежня (ср)успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара. Складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18:30.
  • 4 снежня (чц) першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 5 снежня (пт)першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі.
  • 6 снежня (сб)свята Гадавіна пасвячэння Базылікі катэдральнай у Гродне. Таксама ў гэты дзень успамінаем святога Мікалая, біскупа. Гэта першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца (увага!) а 18:30, разам з набажэнствам ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:30.
  • 7 снежня – дзень малітвы за дарчынцаў Касцёла на Гродзеншчыне. Таксама гэта першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц снежань: малітва за кансэкраваных асоб, а таксама аб плённым перажыванні перыяду Адвэнту.

Іншыя аб’явы:

  • Вялікая просьба, каб да наступнай нядзелі, 7 снежня (уключна), ў сакрыстыі запісваць старэйшых і хворых парафіянаў, якія ўжо самыя не могуць прыйсці ці прыехаць у касцёл, каб перад святамі паспавядацца і прыняць св. Камунію.
  • Запрашаем моладзь і дарослых на біблейскі гурток, нагадваем, што сустрэчы праходзяць кожны чацвер (для дарослых) і пятніцу (для моладзі) у 19:30, у катэхетычным класе.
  • Інфармацыя адносна запісу на Душпастырскае адведванне сем’яў (каляду) будзе пададзена ў наступную нядзелю.
  • У наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем гасціць сясцёр назарэтанак, якія прыедуць да нас са святочным кірмашом. Будзе магчымасць набыць розныя рэчы звязаныя з Божым Нараджэннем, якія сёстры зрабілі сваімі рукамі. Сабраныя ахвяранні сёстры прызначаць на рэканструкцыю кляштара ў Навагрудку.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары, аплаткі і свечкі на вігілійны стол.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ўдзел у Святых Місіях і ўсім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ