Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
УРАЧЫСТАСЦЬ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА,
ВАЛАДАРА СУСВЕТУ
XXXІV НЯДЗЕЛЯ /С/
23.11.2025 г.
- Сёння Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Памятаем сёння ў нашых малітвах пра выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, прызначаны на ўтрыманне семінарыстаў Гродзенскай Семінарыі. Таксама, сёння Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст за прачытанне малітвы Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і Акту прысвячэння Божаму Сэрцу. Сёння падчас св. Імшы а 11.30 адбудзецца прыняцце хлапчукоў у кандыдаты ў міністранты, а дзяўчынак ў харысткі.
Падчас св. Імшы а 10.00:
Пасля аб’яваў будзе выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
- 24 лістапада (пн) – Успамін святых Андрэя Зунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў в’етнамскіх.
- 25 лістапада (ат) – Успамін бл. Марыі ад Езуса Добрага Пастыра (Францішкі Седліскай) Заснавацельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Назарэтанак. Кангрэгацыя ў гэтым годзе святкуе Юбілей 150-годдзя існавання Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта. Сёстры назарэтанкі служылі і ў нашай парафіі з 1990 па 2005 г.
- 27 лістапада (чц) – У Ордэне Піяраў Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса. Асаблівым чынам, у гэты дзень будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса. Запрашаем на св. Імшу (раніцай або ўвечары) педагогаў, школьнікаў і іх бацькоў.
- 30 лістапада (ндз) – І-я Нядзеля Адвэнту.У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год.
- У сакрыстыі можна набываць календары на наступны год, а таксама ёсць ружанцы, бібліі, малітоўнікі, калядныя наборы, розныя абразы, лампадкі і ўкладышы.
- Ад наступнай нядзелі можна будзе набываць вігілійныя аплаткі. Будуць таксама “калядныя свечкі” ад “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем да чытання рэлігійнай прэсы.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Усім вялікі дзякуй за Вашу прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня.
