ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста,
Валадара Сусвету /С/
23.11.2025г.
- Сёння ў нашай парафіі распачынаюцца Святыя Місіі.
- Таксама сёння мы перажываем Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Молімся за выхавацеляў, выкладчыкаў і семінарыстаў МВДС у Гродне і піярскай ВДС у Кракаве. Ахвяры на ўтрыманне клерыкаў Гродзенскай Семінарыі можна скласці ў скарбонку перад алтаром.
На гэтым тыдні:
- 24 лістапада (пн) – успамін святых Андрэя Зунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў в’етнамскіх.
- 27 лістапада (чц) – Патранальнае свята Апекі св. Юзафа Каласанса.
- 30 лістапада (нд) – І-я Нядзеля Адвэнту. У Касцёле распачнецца новы літургічны і душпастырскі год. Св. Імшы ў гонар Маці Божай – Рараты – у нашым касцёле будуць штодзённа (пачынаючы з 1 снежня) а 7:00 (акрамя нядзелі). Рараты для дзяцей будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 7:00 гадз.
- Дзень святочнай споведзі перад урачыстасцю Божага Нараджэння запланаваны на пятніцу – 19 снежня.
- 30 лістапада свае імяніны будуць святкаваць а. Андрэй, а таксама арганіст нашай парафіі – спадар Андрэй. Святая Імша у інтэнцыі а. Андрэя адбудзецца ў наступную нядзелю (увага!) у 9:30, у інтэнцыі Пана Андрэя будзем маліцца (таксама ў наступную нядзелю) на св. Імшы а 8:00.
Іншыя аб’явы:
- У сувязі з трываючымі Місіямі на гэтым тыдні не будзе заняткаў па рэлігіі.
- Аплаткі і свечкі на вігілійны стол можна будзе набываць у касцёльным кіёску з наступнай нядзелі.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і ўсім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Раман Урбан. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
ПРАГРАМА СВЯТЫХ МIСIЙ
23 – 30 лістапада 2025 г.
Нядзеля – 23 лістапада – Урачыстасць Хрыста Валадара
8.00 – св. Імша з навукай місійнай
10.00 – св. Імша з навукай місійнай
11.30 – св. Імша з навукай місійнай
Пасля навука для бацькоў
18.00 – св. Імша з навукай місійнай
Панядзелак – 24 лістапада
9.00 – св. Імша з навукай місійнай
18.30 – св. Імша з навукай місійнай
Пасля Крыжовы Шлях
Aӯторак – 25 лістапада
9.00 – набажэнства перапрашэння
11.00 – св. Імша з навукай для дзяцей
16.30 – св. Імша з навукай для дзяцей
18.30 – набажэнства перапрашэння
Пасля Марыйны заклiк
Серада – 26 лістапада – Дзень споведзi і посту
8.00 – 9.00 – святая споведзь
9.00 – св. Імша з навукай місійнай
11.00 – сустрэча для дзяцей
16.30 – сустрэча для дзяцей
17.30 – 18.30 – святая споведзь
18.30 – св. Імша з навукай місійнай
Пасля Марыйны заклiк
Чацвер – 27 лістапада – Дзень апекі св. Юзафа Каласанса
9.00 – св. Імша з навукай місійнай
18.30 – св. Імша з навукай місійнай
Пасля Марыйны заклiк
Пятнiца – 28 лістапада – Дзень сям’і
9.00 – св. Імша з навукай місійнай
18.30 – св. Імша з навукай місійнай
Субота – 29 лістапада
9.00 – св. Імша з сакрамэнтам намашчэння хворых
11.00 – св. Імша з бласлаўленнем дзяцей і мам у стане бласлаўлёным
18.30 – св. Імша з навукай місійнай
Прысвячэнне Парафіі Маці Божай
Пасля сустрэча для моладзі
Нядзеля – 30 лістапада – І Нядзеля Адвэнту
8.00 – св. Імша з навукай місійнай
9.30 – св. Імша на заканчэнне Святых Місіі
Умацаванне памятнай табліцы
11.30 – св. Імша з навукай місійнай
18.00 – св. Імша
Шчыра запрашаем да штодённага ӯдзелу ӯ набажэнствах i да сакрамэнту Споведзi.
