Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
Урачыстасць НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (XXXІІІ /C)
16.11.2025
- Сёння Урачыстасць НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі і Сусветны Дзень бедных. Молімся асабліва за тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.
- 17 лістапада (пн) – Успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы.
- 18 лістапада (ат) – Свята Усіх піярскіх святых.
- 20 лістапада (чц) – Успамін св. Рáфала Каліноўскага, святара, законніка.
- 21 лістапада (пт) – Успамін Ахвяравання НПМ.
- 22 лістапада (сб) – Успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі арганістаў, хóраў і касцёльнай музыкі. Памятайма ў гэты дзень у сваіх малітвах пра арганістаў, харыстаў, асабліва з нашай парафіі.
- 23 лістапада (нд) – Урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. У нашай дыяцэзіі гэта дзень малітваў у інтэнцыі МВДС у Гродне. Ахвяраванні, якія будуць збірацца на св. Імшах у наступную нядзелю, будуць прызначаны на патрэбы МВДС у Гродне.
Таксама ў наступную нядзелю падчас св. Імшы ў 11.30 адбудзецца прыняцце хлапчукоў у кандыдаты ў міністранты, а дзяўчынак ў харысткі. Запрашаем!
- У сакрыстыі можна набываць календары на наступны год, а таксама ёсць ружанцы, бібліі, малітоўнікі, калядныя наборы (крыж, падсвечнікі, крапіла), розныя абразы і лампадкі.
- Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу. Ёсць новы нумар часопіса “Ave Maria”.
- Учора ў нашай парафіі завершыліся сёлетнія выпамінкі. Вялікі дзякуй за Вашу памяць аб блізкіх памерлых, за супольнае сведчанне веры, за сумесную малітву, і за Вашы ахвяраванні.
- Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія ўчора дапамаглі прыбраць апáлае лісце на касцёльным паркінгу і не толькі. Няхай добры Бог аддзячыць усім хто дапамагаў, за прысвечаны час і ахвярную працу для нашай парафіі.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Усім вялікі дзякуй за супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!
