07.06.2026

Рымска – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у г. Ліда

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXXII Звычайную Нядзелю /С/

09.11.2025г.

  • Сёння, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
  • Ахвяраванні, складзеныя сёння на тацу, згодна з распараджэннем кс. Біскупа, будуць прызнáчаны на будову новых касцёлаў у нашай дыяцэзіі.

На гэтым тыдні:

  • 10 лістапада (пн)успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • 11 лістапада (ат)успамін св. Мáрціна Турскага, біскупа.
  • 12 лістапада (ср)успамін св. Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка. Складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва Маці Божай Нястомнай Дапамогі адбудзецца ў 18:30.
  • 16 лістапада (нд)Урачыстасць НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама гэта Сусветны Дзень бедных.

Іншыя аб’явы:

  • У наступную нядзелю мы будзем рады вітаць у нашай парафіі прадстаўнікоў “Радыё Марыя”. З гэтай нагоды ў 11:30 адбудзецца прамая трансляцыя святой Імшы з нашага касцёла.
  • Таксама ў наступную нядзелю пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар. А пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00 гадз.) будзе сход для бацькоў тых дзяцей, якія ўжо другі год рыхтуюцца да І-й Св. Камуніі і навучаюцца ў с. Караліны.
  • Нагадваем, што з 23 па 30 лістапада ў нашай парафіі пройдуць парафіяльныя місіі, якія правядуць айцы-рэдэмптарысты. Па магчымасці, просім Вас, прылажыць усе намаганні, запланаваць свае заняткі і час працы так, как скарыстацца з гэтых рэкалекцый.
  • Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і ўсім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Крыжчанка Уладзімір. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ