Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
cв. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXXІ Звычайную Нядзелю /C/
02.11.2025
- Сёння 2 лістапада (нд) – Успамін усіх памерлых вернікаў і першая нядзеля месяца (адарацыйная). Згодна з традыцыяй, у гэты дзень наведваем мóгілкі і асаблівым чынам молімся за памерлых. Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца кароткая адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля благаслаўлення распачнецца працэсія на каталіцкія могілкі па вул. Рачной. Сёння не будзе св. Імшы а 11.30. Таму, дзецям, трэба прыйсці на св.Імшу а іншай гадзіне. А 15.00 распачнецца выпамíнкавы ружанец і а 16.00 – св. Імша за памерлых. Пасля св. Імшы будзе змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: Малітва ў інтэнцыі ўсіх малітоўных груп, якія дзейнічаюць у парафіях нашай дыяцэзіі, каб яны годна выконвалі свае абяцанні і ўчынкі міласэрнасці.
- Выпамíнкавы ружанец і св. Імша за памерлых на мóгілках ў Барташах адбудзецца сёння а 13.30.
- Нагадваем, што з 1 па 8-а лістапада ў Касцёле трывае Актава ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Падчас актавы, Касцёл даé нам магчымасць атрымаць поўны адпуст.
- 4 лістапада (ат) – Успамін св. Кáраля Барамэя, біскупа.
- 6 лістапада (чц) – Першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.
- 7 лістапада (пт) – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. У гэты дзень распачнем 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі. Набажэнства да Найсв. Сэрца Пана Езуса будзе пасля св. Імшаў.
Выпамінкі на гэтым тыдні:
3 лістапада (пн) – 9.00 (ружанец) і а 10.00 св. Імша за памерлых.
4 лістапада (ат) – 18.00 (ружанец) і а 19.00 св. Імша за памерлых.
5 лістапада (ср) – 9.00 (ружанец) і а 10.00 св. Імша за памерлых.
6 лістапада (чц) – 18.00 (ружанец) і а 19.00 св. Імша за памерлых.
7 лістапада (пт) – 9.00 (ружанец) і а 10.00 св. Імша за памерлых.
8 лістапада (сб) – 18.00 (ружанец) і а 19.00 св. Імша за памерлых.
9 лістапада (нд) – 15.00 (ружанец) і а 16.00 св. Імша за памерлых.
- У школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы, таму катэхетычныя заняткі для школьнікаў распачнуцца пасля канікул- 10 лістапада (пн).
- У сакрыстыі можна набываць лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- Начальник ГАИ отдела внутренних дел Щучинского райисполкома Андрей Антонович просит довести до прихожан озабоченность в связи со сложившейся обстановкой с безопасностью на дорогах, и призвать граждан ради сохранения жизни и здоровья к неукоснительному соблюдению Правил дорожного движения, а также обязательному использованию световозвращающих элементов и жилетов повышенной видимости пешеходами, велосипедистами и возчиками гужевого транспорта выступающих в качестве эффективных и действенных средств повышения безопасности в тёмное время суток, особое внимание уделить безопасному поведению детей на дорогах и быть им примером самим.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім Вам за прысутнасць, супольную малітву і ахвяраванні. Жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
