07.06.2026

Рымска – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у г. Ліда

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXXI Звычайную Нядзелю /С/

02.11.2025г.

  • Сёння першая нядзеля месяца (адарацыйная). Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва аб добрай падрыхтоўцы і плённым перажыванні святых місій у нашай парафіі.
  • Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) сёння а 17:00 гадзіне.

На гэтым тыдні:

  • 4 лістапада (ат)успамін св. Кáраля Барамея, біскупа.
  • 6 лістапада (чц)дыяцэзіяльны дзень малітвы за спачылае духавенства. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы а 9:00 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 7 лістапада (пт) – першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі. Таксама 7 лістапада распачнем 1-ы дзень навэнны перад Урачыстасцю НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай апякункі Гродзенскай дыяцэзіі.
  • 8 лістапада (сб) – запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • У наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу, згодна з распараджэннем кс. Біскупа, будуць прызнáчаны на будову новых касцёлаў у нашай дыяцэзіі.
  • Бліжэйшая складковая св. Імша аб здароўе праз заступніцтва Маці Божай, Нястомнай Дапамогі, адбудзецца 12 лістапада (ср) у 18:30.
  • Касцёл трывае ў Актаве ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Выпамíнкавая малітва за памерлых на гэтым тыдні – з 3 па 7 лістапада – будзе выглядаць наступным чынам: Ружанец у 17:45 і св. Імша за ўсіх памерлых у 18:30. Выключна 8 лістапада, у суботу, ружанец за памерлых распачнецца а 8:00 гадз.

Іншыя аб’явы:

  • Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць  поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст на працягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, прыняць Святую Камунію і наведаць мóгілкі.

Памятайма, што Касцёл даé магчымасць на працягу ўсяго года атрымаць і частковы адпуст. Частковы адпуст – гэта, па сутнасці, кожная наша малітва, ружанец ці літанія. Штодня ахвяруючы гэтыя малітвы за памерлых, мы набліжаем іх збаўленне.

  • У школьнікаў распачаліся восеньскія канікулы. Таму, падчас канікул заняткаў па рэлігіі не будзе.
  • Нагадваем, што з 23 па 30 лістапада ў нашай парафіі пройдуць парафіяльныя місіі, якія правядуць айцы-рэдэмптарысты.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
  • Усім жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ