Рымска – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у г. Ліда
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXX Звычайную Нядзелю /С/
26.10.2025г.
- Сёння ў Касцёле ўзгадваецца Гадавіна асвячэння ўласнага касцёла. Дзякуем Пану Богу за дар уласнай святыні і молімся за ўсіх святароў, ахвярадаўцаў і дарчынцаў нашай парафіі.
- Сёння пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар.
- І таксама сёння, пасля св. Імшы а 11:30, у нашым касцёле выступіць дзіцячы хор «Каласанс» са Шчучына з невялічкім канцэртам хрысціянскіх песень.
На гэтым тыдні:
- 28 кастрычніка (ат) – свята святых Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў.
- 31 кастрычніка (пт) – завяршаецца месяц ружанцовай малітвы.
- 1 лістапада (сб) – Урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы ў гэты дзень у нашым касцёле будуць а 9:00 і ў 18:30. Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) а 8:00 гадзіне. Св. Імша і выпамíнкавы ружанец на мóгілках у Верх-Лідзе ў гэты дзень адбудуцца а 13:00 гадз.
- Таксама 1 лістапада прыпадае 53-я гадавіна смерці а. Марыяна Чабаноўскага, піяра, які нёс душпастырскае служэнне ў Лідзе і быў пробашчам у парафіі ў м-не Слабада.
- 1 лістапада – гэта першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, у сувязі з Урачыстасцю Усіх Святых, пераносіцца на наступную суботу – 8 лістапада.
- 2 лістапада (нд) – Успамін усіх памерлых вернікаў. Ружанцовая малітва за памерлых (выпамінкі) у гэты дзень а 17:00 гадзіне.
- Наступная нядзеля – гэта першая нядзеля месяца (адарацыйная). Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц лістапад: малітва аб добрай падрыхтоўцы і плённым перажыванні святых місій у нашай парафіі.
- Вернікі, якія падчас актавы з 1 па 8 лістапада наведаюць могілкі могуць атрымаць поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны толькі за памерлых. Атрымаць можна толькі адзін адпуст на працягу дня пры звычайных умовах: быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца, прыняць Святую Камунію і наведаць мóгілкі.
Іншыя аб’явы:
- У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), а ў пятніцу – Ружа Маці Божай Грамнічнай.
- Нагадваем, што з 23 па 30 лістапада ў нашай парафіі пройдуць парафіяльныя місіі, якія правядуць айцы-рэдэмптарысты. Запрашаем на гэтую важную для ўсіх нас падзею ўжо сёння.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Бусловіч Пётр. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
