Рымска – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у г. Ліда
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXIX Звычайную Нядзелю /С/
19.10.2025г.
- Перажываем сёння Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызнáчаны на патрэбы місій. У інтэнцыі ўсіх місіянераў будзем таксама маліцца падчас сённяшняга набажэнства ружанцовага ў 17:30.
- Сёння ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00 гадз.) адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей і моладзі, якія у гэтым годзе распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камуніі і першы год падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!
На гэтым тыдні:
- 25 кастрычніка (сб) – Каласансаўскі дзень у нашай парафіі.
- 26 кастрычніка (нд) – Урачыстаць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. У гэты дзень будзем дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні. Памятайма ў нашых малітвах пра ахвярадаўцаў нашай парафіі, дарчынцаў і святароў, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця.
Іншыя аб’явы:
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. Заахвочваем і запрашаем штодзённа да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама ў сваіх сем’ях.
- У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Маці Божай Грамнічнай, у пятніцу – Ружа св. Сям’і, а ў суботу – Ружа Стварыцеля (Stworzyciela).
- 25 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Яснагорскай у Капцёўцы адбудзецца сустрэча колаў Ружанца Гродзенскай дыяцэзіі. Калі хто-небудзь з тых, хто належыць да ружанцовых колаў, жадае паехаць на гэтую сустрэчу, то сёння просьба запісацца ў сакрыстыі.
- У наступную нядзелю, 26 кастрычніка, пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца чарговая сустрэча для маладых сямейных пар. Сардэчна запрашаем!
- Таксама ў наступную нядзелю да нас прыедзе дзіцячы хор “Каласанс” са Шчучына з невялічкім канцэртам хрысціянскіх песень, які адбудзецца адразу пасля св. Імшы а 11:30.
- Да канца кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- Ёсць новы нумар часопіса „Авэ Марыя”.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
