Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXIX Звычайную Нядзелю /С/
19.10.2025 г.
- Сёння Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія сёння збіраюцца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.
- Пасля св. Імшы а 16.00 у класе адбудзецца чарговая сустрэча для педагогаў нашай парафіі.
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. Запрашаем штодзённа на супольную ружанцовую малітву ў касцёле, а таксама заахвочваем маліцца ў сваіх сем’ях.У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца:
Штодзённа ў 18.30. У нядзелю а 15.30.
Для дзяцей і моладзі: пн, ср, пта 18.30.
- 20 верасня (пн) – Пасля вячэрняй св. Імшы ў класе адбудзецца чарговая катэхеза для дарослых. Запрашаем!
- 22 верасня (ср) – Успамін св. Яна Паўла ІІ, Папы.
- 25 верасня (сб) – Каласансаўскі дзень.У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса, заснавальніка ордэна піяраў. Падчас св. Імшаў а 10.00 і а 19.00 будзем маліцца і выпрошваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Запрашаем настаўнікаў і школьнікаў!
- 26 кастрычніка (нд) – Урачыстаць гадавіны пасвячэння ўласнага касцёла. Таму і наша парафія ў гэты дзень будзе дзякаваць Пану Богу за дар уласнай святыні. Памятайма ў нашых малітвах пра ахвярадаўцаў, дарчынцаў і святароў звязаных з нашым касцёлам, а для памерлых выпрóшвайма ласку вечнага жыцця. У мінулым годзе ў гэты дзень у Гродзенскай катэдры адбыўся ўрачысты інгрэс чарговага Ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Уладзіміра. Памятайма пра нашага пастыра ў сваіх малітвах.
- Да 31 кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
- Мы ўсе павінны паклапаціцца, каб перад надыходзячай урачыстасцю Усіх святых і ўспамінам Усіх памерлых прыбраць магілы сваіх родных і блізкіх, і магчыма занядбалую магілу побач, якую даўно ўжо ніхто не адведвае. Годным успамінам аб памерлых з’яўляецца запалены на магіле зніч (лампадка) і кветкі (найлепш – жывыя; напр. хрызантэмы), але перш за ўсё — гэта наша малітва і прыняцце Святой Камуніі ў інтэнцыі памерлых.
- У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны год.
- У сакрыстыі можна набываць лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем усім Вам за супольную малітву і складзеныя ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!
A + M + P + I
AD MAIUS PIETATIS INCREMENTUM
—————————–
ДЛЯ БОЛЬШАГА ЎЗРАСТАННЯ ПАБОЖНАСЦІ
