18.07.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

XXVIII Звычайную Нядзелю /С/

12.10.2025 г.

  • Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.30. У нядзелю а 15.30.

Для дзяцей і моладзі: пн, ср, пта 18.30.  

  • У нашай парафіі трывае навэнна да св. Тэрэзы ад Езуса. Сённяшняя малітва ў чарговы дзень навэнны будзе на заканчэнне ружанца перад св. Імшой а 16.00.
  • 13 кастрычніка (пн)Дзень Фацімскі і распачацце 40-гадзіннага набажэнства ў нашай парафіі. А 10.00 – Св. Імша ў інтэнцыі аб прыездзе Святога Айца ў Беларусь. Потым адбудзецца выстаўленне Найсв. Сакрамэнту. А 18.15 – распачнецца супольны ружанец                з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай           і ў інт. просьб і падзяк будзе цэлебравацца св. Імша а 19.00. Пасля      св. Імшы распачнецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.

40-гадзіннае набажэнства ў нашай парафіі правядзе кс. Андрэй Кеўліч, пробашч парафіі НПМ Маці Касцёла ў Чáвусах на Магілёўшчыне. Запрашаем усіх да ўдзелу на працягу трох дзён з 13 па 15 кастычніка каб памаліцца перад Найсв. Сакрамэнтам, удзельнічаць у св. Імшы і паслухаць спецыяльную навуку.

  • У панядзелак (13.10) не будзе катэхезы для дарослых. Наступная сустрэча адбудзецца 20 кастрычніка пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 15 кастрычніка (ср)Урачыстасць св. Тэрэзы ад Éзуса                       і парафіяльны адпуст у нашай парафіі. У гэты дзень запрашаем усіх парафіян на ўрачыстую св. Імшу а 12.00 гадз., пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. У гэты дзень яшчэ будзе св. Імша ўвечары, а 19.00 гадз.. Раніцай 15.10 а 10.00 гадз.           св. Імшы не будзе.
  • 16 кастрычніка (чц) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Казáні.
  • 17 кастрычніка (пт)Успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа

і мучаніка.

  • 18 кастрычніка (сб)Свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
  • 19 кастрычніка (наступная нядзеля)Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія ў наступную нядзелю будуць збірацца падчас         св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.
  • Даканца кастрычніка перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі.
  • У сакрыстыі запісваем інтэнцыісв. Імшаў на наступны 2026 г.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць набываць рэлігійныя рэчы, а таксама лампадкі (знічы), якія мы ставім на магілах нашых памерлых. Набываючы лампадкі ў нашым касцёле, сваімі ахвяраваннямі Вы падтрымліваеце наш касцёл і кляштар.   
  • Ёсць новы нумар газеты“Слова Жыцця”. Выходзячы з касцёла заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Учора адбыўся суботнік па ўпарадкаванні прыкасцёльнай тэрыторыі перад парафіяльным адпустам. Усім тым хто змог і дапамог, выказваем вялікую ўдзячнасць за ахвяраваны час для сваёй парафіі. Прыйшло нас болей чым у мінулым годзе. Гэта рáдуе! Дзякуй парафіянам, хто адчувае адказнасць за сваю парафію менавіта ва ўчынках, бо вера – гэта пра ўчынкі!
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Дзякуем усім за сумесную малітву і Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім добрай нядзелі!

Пакінуць адказ