Рымска – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у г. Ліда
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXVIII Звычайную Нядзелю /С/
12.10.2025г.
На гэтым тыдні:
- 15 кастрычніка (ср) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай), панны і доктара Касцёла.
- 16 кастрычніка (чц) – у Ордэне піяраў успамін бл. Пятра Касáні.
- 17 кастрычніка (пт) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.
- 18 кастрычніка (сб) – свята св. Лукі, евангеліста. Праз заступніцтва св. Лукі, апякуна медыцынскай службы, будзем маліцца за ўрачоў, медыцынскіх сясцёр і ўвесь медперсанал бальніц і хоспісаў.
- 19 кастрычніка (наступная нядзеля) – Сусветны місійны дзень. Ахвяраванні, якія будуць збірацца падчас св. Імшаў, будуць прызначаны на патрэбы місій.
Іншыя аб’явы:
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца штодзённа а 18:00 гадз., а ў нядзелю ў 17:30. Для дзяцей ружанец у аўторак, сераду і чацвер – у 9:30 (для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе), і а 18:00 (для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе).
- У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа св. Сям’і, у пятніцу – Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), а ў суботу ружанец правядзе моладзь нашай парафіі.
- Да канца кастрычніка ў сакрыстыі прымаем запіскі з імёнамі памерлых на выпамінкі. Маліцца за памерлых будзем падчас ружанца і св. Імшаў з 1 па 8-е лістапада.
- У наступную нядзелю ў касцёле пасля вячэрняй св. Імшы (прыкладна а 19:00) адбудзецца сход для бацькоў тых дзяцей і моладзі, якія у гэтым годзе распачалі першы год падрыхтоўкі да І-й Св. Камуніі і першы год падрыхтоўкі да сакрамэнту бежмавання. Прысутнасць абавязковая прынамсі аднаго з бацькоў!
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год, лампадкі і іншыя дэвацыяналіі.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Дзербенцава Наталія. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
