14.11.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXVІІ Звычайную Нядзелю /С/

05.10.2025 г.

  • Сёння 5 кастрычнікаПершая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Малітва ў інтэнцыі аб духоўным плёне для арганізатараў і ўдзельнікаў розных дыяцэзіяльных мерапрыемстваў.

У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Таму, сёння асабліва памятайма ў малітве пра ўсіх выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў, а для памерлых выпрошвайма ласку вечнага жыцця.

  • Трывае месяц ружанцóвай малітвы.

У нашым касцёле ружанцóвае набажэнства адбываецца:

Штодзённа а 18.30,а ў нядзелю а 15.30.

Для дзяцей і моладзі: у пн, ср, пт– а 18.30. Запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама заахвочваем маліцца дома       ў сваіх сем’ях.

  • 7 кастрычніка (ат)Успамін НПМ Ружанцовай.
  • 11 кастрычніка (пт)Успамін св. Аляксандра Сáўлі, біскупа.          У гэты дзеньсвае імяніны адзначае пробашчнашай парафіі                   а. Аляксандр. Запрашаем на св. Імшу а 10.00 у інтэнцыі імянінніка.       У гэты дзень а 12.00 у Барýнах (Ашмянскі раён) адбудзецца ўрачыстая Св. Імша ў І-ю гадавіну каранацыі цудадзейнага абразá Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных, якую ўзначаліць Ардынарый Гродзенскай дыяцэзіібіскуп Уладзімір. Сёння апошні дзень запісваем жадаючых з нашай парафіі паехаць на гэтую ўрачыстасць у Барýнах.

Таксама, у суботу 11 кастрычніка а 10.45 распачнецца парафіяльны суботнік на прыкасцёльнай тэрыторыі напярэдадні 40-гадзіннага набажэнства і адпуста ў нашай парафіі. Просьба ўзяць з сабой граблі і венікі. Кс. пробашч запрашае парафіян у выхóдны дзень прыйсці          і дапамагчы ўпарадкаваць прыкасцёльную тэрыторыю перад адпустовай урачыстасцю. Тэрыторыя не малéнькая, таму працы хопіць усім хто прыйдзе. Сардэчна запрашаем!

  • 12 кастрычніка (нд) – Напрыканцы св. Імшы а 10.00 гадз. ад імя ўсёй нашай парафіі будзем віншаваць пробашча а. Аляксандра з імянінамі.
  • У сакрыстыі перад і пасля св. Імшы прымаем запіскі з памерлымі на выпамінкі, а таксама запісваем інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г. Вялікая просьба каб у сакрыстыі вырашаць усе справы звязаныя            з інтэнцыямі і выпамінкамі трошкі раней перад св. Імшой або ўжо пасля св. Імшы. Каб за пяць хвілін перад распачаццем набажэнства ці св. Імшы ўжо не заходзіць у сакрыстыю. Святар таксама мусіць падрыхтавацца да літургіі, каб без спазнення распачынаць ружанцовае набажэнства ці св. Імшу. Вельмі просім падысці да гэтай просьбы        са зразуменнем.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць набываць рэлігійныя рэчы, а таксама лампадкі, якія мы ставім на магілах нашых блізкіх памерлых. Выбар сапраўды на любы густ і ў нас – як ўжо многія пераканаліся –найтаннéй😊. Набываючы лампадкі ў нашым касцёле, сваімі ахвяраваннямі Вы падтрымліваеце наш касцёл і кляштар.                                                                                                                                                                                                                                                                  
  • Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Вялікі дзякуй тым парафіянам, якія на мінулым тыдні ахвяравалі кветкі для нашага касцёла. На гэтым тыдні просім прыносіць кветкі ў сакрыстыю менавіта ў чацвер перад або пасля св. Імшаў.
  • З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміцца на дошцы аб’яў абона інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву, і за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім благаслаўлёнага і плённага новага тыдня.

Пакінуць адказ