ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXVII Звычайную Нядзелю /С/
05.10.2025г.
- Сёння – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: аб духоўных плёнах для ўсіх удзельнікаў розных дыяцэзіяльных мерапрыемстваў.
- У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
На гэтым тыдні:
- 6 кастрычніка (пн) – прыпадае 29-я гадавіна смерці кс. дзекана Станíслава Роека, піяра і шматгадовага пробашча Лідскай Фары. Таму, у гэты дзень будзем маліцца ў інтэнцыі спачылага святара падчас св. Імшы а 18:30.
- 7 кастрычніка (ат) – успамін НПМ Ружанцовай.
Іншыя аб’явы:
- Трывае месяц ружанцовай малітвы. У нашым касцёле ружанцовае набажэнства адбываецца штодзённа а 18:00 гадз., а ў нядзелю ў 17:30. Для дзяцей ружанец у аўторак, сераду і чацвер – у 9:30 (для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе), і а 18:00 (для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе).
- У бліжэйшы панядзелак (заўтра) правесці ружанцовую малітву запрашаецца Ружа Стварыцеля (Stworzyciela), у пятніцу – Ружа св. Сям’і, а ў суботу – Ружа Маці Божай Грамнічнай.
- Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас.
- З сённяшняга дня і на працягу месяца кастрычніка ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада. Св. Імша і ружанцовая малітва за памерлых на могілках у в. Верх-Ліда адбудзецца 1 лістапада (субота) а 13:00 гадз.
- 10 і 11 кастрычніка ў Дыяцэзіяльным санктуарыі ў Барунах, будуць адбывацца ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, у рамках падзякі за Каранацыю цудадзейнага абраза, якая адбылася ў мінулым годзе. Падрабязную праграму ўрачыстасцяў можна паглядзець на дошцы аб’яваў.
- У наступную нядзелю, 12 кастрычніка, у нашай парафіі будзем гасціць а. Віктара Мялешка, францішканіна з Удзела (Віцебская дыяцэзія). Айцец Віктар падзеліцца з намі разважаннямі над Божым Словам і звернецца з просьбай аб фінансавай падтрымцы, неабходнай для будаўніцтва рэкалекцыйнага дома „Сяліба Беззаганнай”. Таму ахвяраванні складзеныя ў наступную нядзелю на тацу будуць прызначаны менавіта на гэтую мэту.
- Таксама ў наступную нядзелю, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца чарговая сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў.
- Жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Бутарэвіч Іван і Ладыш Іосіф. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…
