Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
XXVІ Звычайную нядзелю /С/
28.09.2025 г.
- Ахвяраванні збіраныя сёння падчас св. Імшаў – прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі. Сёння таксама молімся за ўсіх, хто носіць імя Вацлаў (Вацлава) ці Вячаслаў (Вячаслава), выпрошваючы праз заступніцтва св. Вацлава, мучаніка, патрэбныя для іх ласкі ад Бога, а для памерлых – жыццё вечнае.
- 29 верасня (пн) – Свята святых Мíхала, Габрыэля і Рáфала, Арханёлаў. Св. Арханёл Мíхал з’яўляецца апякýнам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, заўтра асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб пастырах і верніках Касцёла нашай краіны.
- 30 верасня (ат) – Успамін св. Гераніма, святара і дК.
- 1 кастрычніка (ср) – Успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Распачынаецца месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18.30, а ў нядзелю а 15.30.
Для дзяцей і моладзі ружанец будзе ў панядзелак, сераду і пятніцуа 18.30.
Заахвочваем і сардэчна запрашаем да супольнай ружанцовай малітвы ў касцёле, а таксама заахвочваем маліцца дома ў сваіх сем’ях.
- З 1 кастрычніка перад або пасля св. Імшы ў сакрыстыі можна будзе падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. Вялікая просьба каб дома на картцы напісаць (або надрукаваць) выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а напісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Гэта вельмі важна, кожны год пра гэта нагадваем, каб мы, чытаючы, разумелі ці гэта Юзаф ці Юзэфа, Станіслаў ці Станіслава. Спачатку пішам прозвішча, а потым пералічваем імёны. Маліцца за памерлых будзем з 1 да 15 лістапада – да ўрачыстасці НПМ Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці. Парадак выпамінкавай малітвы будзе такі як у мінулыя гады. Падчас ружанца будуць узгáдвацца нашыя памерлыя і ў іх інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша. Калі Вы прынясéце ў сакрыстыю картку з імёнамі памерлых, Вам трэба будзе выбраць канкрэтны дзень калі будзе малітва за вашых памерлых (г.зн св. Ружанец і св. Імша). Таму, загадзя, дома падумайце ў які дзень Вам будзе зручна прыйсці на малітву за Вашых памерлых. Выпамінкі будуць штодзённа і будуць чаргавацца: адзін дзень у 9.00, другі дзень у 18.00, а ў нядзелю а 15.15. На мóгілках выпамінкі будзем чытаць толькі ў Барташах і Тапілішках, а ўсе іншыя – у касцёле.
- 2 кастрычніка (чц) – Успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Гэта першы чацвер месяца. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. Пасля вячэрняй св. Імшы будзе набажэнства ў інтэнцыі аб новыя пакліканні да святарства і манаскага жыцця.
- 3 кастрычніка (пт) – Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі: зранку з 9.15 і ўвечары з 18.15. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля св. Імшаў.
- 4 кастрычніка (сб) – Успамін св. Францішка Асізскага, законніка. Гэта першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля св. Імшаў. У гэты дзень а 10.00 адбудзецца св. Імша ў інтэнцыі а. Віктара Занеўскага SP у 3-ю гадавіну смерці.
- 5 кастрычніка – Першая нядзеля месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: Малітва ў інтэнцыі аб духоўным плёне для арганізатараў і ўдзельнікаў дыяцэзіяльных мерапрыемстваў, між іншымі: пілігрымак, перэгрынацый і розных душпастырскіх сустрэч.
У першую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень настаўніка. Таму, асаблівым чынам у гэты дзень будзем маліцца за ўсіх настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.
- 11 кастрычніка ў Дыяцэзіяльным Санктуарыі ў Барýнах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца Св. Імша з нагоды І-й гадавіны каранацыі абраза Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных. Наш Біскуп Уладзімір сардэчна запрашае на супольную малітву, як кульмінацыю Навэнны, якая трывала 9 тыдняў. З нашай парафіі арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка ў Барýны. Усіх ахвотных просім запісвацца з сённяшняга дня да наступнай нядзелі 5 кастрычніка (уключна).
- Сустрэча для педагогаў адбудзецца ўжо сёння а 17.00 у класе.
- Катэхеза для дарослых, распачнеца заўтра пасля вячэрняй св. Імшы а 19.45 у класе. Усіх ахвотных запрашаем!
- У сакрыстыі перад і пасля св. Імшы запісваем інтэнцыі на наступны 2026 г.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Шчырая падзяка парафіянам, якія на мінулым тыдні ахвяравалі кветкі для нашага касцёла. На гэтым тыдні заахвочваем прыносіць кветкі ў сакрыстыю ў пятніцу перад ці пасля св. Імшаў.
- Кіраўніцтва Радыё Марыя ў Беларусі выказвае вялікую падзяку нашым парафіянам за ўсе ахвяраванні, якія ў мінулую нядзелю Вы дабраахвотна склалі на патрэбы Радыё. Вялікі дзякуй за Вашу хрысціянскую адкрытасць і ахвярнасць.
- З сённяшняга дня ў сакрыстыі ўжо можна набываць лампадкі (знíчы). Сапраўды, выбар вялікі. Дарэчы, у нас – найтаннéй😊. Таму, заахвочваем Вас набываць знічы ў сваім касцёле, бо такім чынам Вы матэрыяльна падтрымáеце менавіта свой касцёл.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў і на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Дзякуем усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам благаслаўлёнага новага тыдня!
