06.03.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXVI Звычайную Нядзелю /С/

28.09.2025г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.

На гэтым тыдні:

  • 29 верасня (пн)свята свв. Міхала, Габрыэля і Рафала, Арханёлаў. Св. Арханёл Міхал з’яўляецца апякунам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Таму, у гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах аб Пастырах і верніках Касцёла нашай краіны. Св. Імша ў гэты дзень, як і ў кожны панядзелак, а 18:30.
  • 30 верасня (ат)успамін св. Гераніма, святара і доктара Касцёла.
  • 1 кастрычніка (ср)успамін св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса, панны. Складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі а 18:30.
  • 1 кастрычніка распачнем месяц ружанцовай малітвы. У нашай парафіяльнай святыні ружанцовае набажэнства будзе штодзённа а 18:00, а ў нядзелю ў 17:30. Ружанцовае набажэнства для дзяцей будзе традыцыйна ў аўторак, сераду і чацвер. У 9:30 (пасля ранішняй св. Імшы) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 2-ю змену ў школе, і а 18:00 (перад вячэрняй св. Імшой) – ружанец для тых, хто вучыцца ў 1-ю змену ў школе.
  • Запрашаем кола Жывога Ружанца да правядзеня малітвы ружанцовай у гэтым месяцы па панядзелкам, пятніцам і суботам. У бліжэйшую пятніцу правесці малітву запрашаецца Ружа Маці Божай Грамнічнай, а суботу – Ружа св. Сям’і.
  • 2 кастрычніка (чц)успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 3 кастрычніка (пт) – першая пятніца месяца. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Першапятнічная споведзь будзе перад святымі Імшамі. Таксама 3 кастрычніка прыпадае трэцяя гадавіна смерці а. Віктара Занеўскага. Св. Імша за спачылага святара ў нашым касцёле будзе а 18:30.
  • 4 кастрычніка (сб)успамін св. Францішка Асізскага, законніка. Гэта першая субота месяца. Складковая св. Імша за памерлых адбудзецца а 9:00, а набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ адбудзецца на заканчэнне ружанцовага набажэнства. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 5 кастрычніка – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц кастрычнік: аб духоўных плёнах для ўсіх удзельнікаў розных дыяцэзіяльных мерапрыемстваў.
  • У Беларусі першая нядзеля кастрычніка – гэта дзень малітвы за выкладчыкаў, настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў. Будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.

Іншыя аб’явы:

  • Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас.
  • З наступнай нядзелі ў сакрыстыі можна падаць запіску з імёнамі памерлых на выпамінкі. На століку з газетамі ёсць спецыяльныя карткі, на якіх можна напісаць імёны памерлых. Вялікая просьба пісаць выразна прозвішчы і не скланяць імёны, а пісаць іх у назоўным склоне (в именительном падеже). Спачатку пішам прозвішча, а потым імёны. Маліцца будзем на працягу актавы малітвы за памерлых падчас Ружанца і св. Імшы з 1 па 8-га лістапада.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”.
  • Нагадваем, што з нашай парафіі арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка ў Гервяты і бліжэйшыя да гэтага месца касцёлы. Запланаваны выезд адбудзецца ў суботу, 18 кастрычніка. Запісацца на выезд можна ў сакрыстыі да канца месяца.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. і польскай мовах.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Лазарава Люцыя. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…

Пакінуць адказ