Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXV Звычайную Нядзелю /С/
21.09.2025 г.
- Сёння адзначаецца Сусветны Дзень мігранта і бежанца.
У нашай парафіі вітаем прадстаўнікоў Радыё Марыя ў Беларусі. Пасля кожнай св. Імшы заахвочваем скласці свае дабраахвотныя ахвяраванні на ўтрыманне радыё, якое вядзе сваё вяшчанне ў інтэрнэце і ўтрымліваецца выключна з ахвяраванняў вернікаў і ўсіх людзей добрай волі. А 14.00-прамая трансляцыя св. Імшы з нашага касцёла.
- 22 верасня (пн) – У Ордэне піяраў успамін бл. а. Дыянізія Памплёны і 12-і паплечнікаў, мучанікаў пераследу за веру ў Іспаніі ў 1936 г.
- 23 верасня (ат) – Успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара і законніка. У гэты дзень свой 76-ы Дзень Нараджэння адзначыць б-п Аляксандр Кашкевіч. У гэты дзень асабліва памятайма ў сваіх малітвах пра кс. біскупа-эмэрыта.
- 25 верасня (чц) – У нашай парафіі – Каласáнсаўскі дзень. У гэты дзень асаблівым чынам будзем маліцца за вучняў і настаўнікаў праз заступніцтва св. Юзафа Каласанса. Сардэчна запрашаем на св. Імшы.
- верасня (пт) – Успамін святых Космы і Дам’яна, мучанікаў.
- (сб) – Успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
Першая сустрэча Біблійнага кола адбудзецца 27 верасня. Усіх ахвотных запрашаем пасля вячэрняй св. Імшы!
- У наступную нядзелю 28 верасня збор ахвяраванняў падчас св. Імшаў будзе прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі. Першая сустрэча для каталіцкіх педагогаў адбудзецца ў класе ў наступную нядзелю 28 верасня а 17.00. Сардэчна запрашаем!
- У сакрыстыі перад і пасля св. Імшаў запісваем інтэнцыі на 2026 г.
- Заахвочваем набываць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Просім прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл. Вялікая просьба прыносіць кветкі ў сакрыстыю ў пятніцу перад св. Імшамі раніцай ці ўвечары.
- З душпастырскімі аб’явамі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за Вашы ахвяраванні. Жадаем ўсім Вам добрага нядзельнага дня і благаслаўлёнага новага тыдня!
