Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХXV Звычайную Нядзелю /С/
21.09.2025г.
- Сёння, пасля св. Імшы для дзяцей, адбудзецца першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча для маладых сямейных пар.
На гэтым тыдні:
- 23 верасня (ат) – успамін св. Айца Піо, святара і законніка.
- 25 верасня (чц) – Каласансаўскі дзень. Падчас св. Імшаў у гонар св. Юзафа Каласанса будзем выпрóшваць патрэбныя ласкі і Божыя дары для дзяцей і моладзі, выкладчыкаў і настаўнікаў, выхавацеляў і катэхетаў.
- 27 верасня (сб) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, святара.
- У наступную нядзелю, 28 верасня, ахвяраванні складзеныя на тацу, будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас.
- З нашай парафіі арганізоўваецца аўтобусная пілігрымка ў Гервяты і бліжэйшыя да гэтага месца касцёлы. Запланаваны выезд адбудзецца ў суботу, 18 кастрычніка. Запісацца на выезд можна ў сакрыстыі да канца месяца.
- У сакрыстыі ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г.
- У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. і польскай мовах.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Балацкі Анатолій. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…
