Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХXІV Звычайную Нядзелю /C/
14.09.2025 г.
- Сёння свята Узвышэння Святога Крыжа. Таксама, сёння Папа Леў XIV адзначае 70-годдзе з дня нараджэння. Памятайма ў сваіх малітвах пра Святога Айца.
- 15 верасня (пн) – Успамін НПМ Балеснай.
- 16 верасня (ат) – Успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў. У гэты дзень Ордэн піяраў таксама ўспамінае бл. Антонія Шварца, заснавальніка Кангрэгацыі Каласанцінаў.
- 16-18 верасня – Квартальныя дні малітвы за школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў.
- 18 верасня (чц) – Успамін св. Станíслава Косткі, законніка.
- 19 верасня (пт) – У Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных Сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Праз іх заступніцтва будзем маліцца аб вернасць і мужнасць у абвяшчэнні Валадарства Божай Любові.
- 20 верасня (сб) – Успамін св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.
- У нашай парафіі ўжо распачалася катэхеза (урокі рэлігіі). Хто са школьнікаў яшчэ па нейкіх прычынах не запісаўся, калі ласка, трэба прыйсці і даведацца ў сакрыстыю, або запазнацца з раскладам катэхезы на дошцы аб’яваў, ці на інтэрнэт-старонцы www.pijary.info і ўжо прыйсці запісацца непасрэдна на ўрок.
- Запісваем яшчэ хлапчукоў (пасля першай св. Камуніі) у кандыдаты ў міністранты. Зацікаўленых просім звяртацца пасля св. Імшы ў сакрыстыю.
- З 16 верасня (ат) у сакрыстыі перад і пасля св. Імшы будзем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны2026 г.
Увага! Запісваючы св. Імшы на наступны год, просім улічваць той факт, што з 1 студзеня 2026 г. у нашым касцёле ў буднія дні (пн-пт) гадзіны св. Імшаў перасунуцца на поў гадзіны раней. Гэта значыць, што раніцай св. Імша будзе а 9.30 а ўвечары а 18.30. У суботу раніцай будуць дзве св. Імшы: а 9.00 – складковая за памерлых і а 10.00 (так як было да гэтага часу), вечарам а 18.30. У нядзелю – св. Імшы застаюцца без зменаў.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб упрыгожваць наш касцёл. На гэтым тыдні кветкі прыносім у сакрыстыю ў пятніцу перад св. Імшамі раніцай ці ўвечары.
- Выходзячы з касцёла заахвочваем набываць каталіцкую прэсу. Ёсць новы нумар газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”.
- Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву і за ўсе Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам шчаслівага новага тыдня!
