06.03.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ

на ХXIV Звычайную Нядзелю /С/

14.09.2025г.

  • Сённясвята Узвышэння Св. Крыжа. Кс. Віталій Сідорка, пробашч Лідскай Фары, сардэчна запрашае на Адпустовую cв. Імшу, якая распачнецца а 13:00 гадз.
  • Сёння, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца першая, у гэтым навучальным годзе, сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў. Усіх ахвотных педагогаў сардэчна запрашаем!
  • Таксама сёння, Папа Леў XIV адзначае свой 70-ы дзень нараджэння. Памятайма аб Святым Айцу ў сваіх малітвах!

На гэтым тыдні:

  • 15 верасня (пн)успамін НПМ Балеснай.
  • 16-18 верасня – адзначаем Квартальныя дні малітваў за дзяцей і моладзь, настаўнікаў і выкладчыкаў, выхавацеляў і катэхетаў. У гэтыя дні асабліва будзем памятаць аб іх у нашых малітвах.
  • 16 верасня (ат)успамін св. Карнэлія, Папы, і Цыпрыяна, біскупа і мучаніка.
  • 18 верасня (чц)успамін св. Станíслава Косткі, законніка.
  • 19 верасня (пт) – у Каласансаўскай сям’і ўспамін Благаслаўлёных Сясцёр піярак, мучаніц грамадзянскай вайны ў Іспаніі.
  • 20 верасня (сб)успамін св. св. Андрэя Кім Таэгона, святара, і Паўла Чон Хасана, і паплечнікаў, мучанікаў.

Іншыя аб’явы:

  • Заўтра, 15 верасня, пасля летняга перапынку распачнуцца заняткі па рэлігіі для дарослых. Катэхеза будзе праходзяць кожны панядзелак а 19:15 (пасля вячэрняй св. Імшы) у класе.
  • Нагадваем, што набіраецца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Запісацца можна ў сакрыстыі.
  • Запрашаем у міністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі, таксама дзяўчынкі ў дзіцячы хор.
  • 16 верасня, у аўторак, на святой Імшы ў 18:30 будзем маліцца за ўсіх выхавацеляў „Канікул з Богам”, якія прайшлі ў жніўні ў нашай парафіі. Гэта інтэнцыя ад бацькоў, дзеці якіх прымалі ўдзел ва ўзгаданым вышэй мерапрыемстве.
  • Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас. Першая сустрэча адбудзецца 18 верасня.
  • У наступную нядзелю, 21 верасня, пасля св. Імшы для дзяцей адбудзецца першая ў гэтым навучальным годзе сустрэча для маладых сямейных пар.
  • У сакрыстыі ёсць магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове. Ёсць таксама новыя нумары газеты „Слова Жыцця” і часопіса„Авэ Марыя”.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміцца на інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Дзякуем усім за супольную малітву, за ахвяраванні і жадаем благаслаўлёнага новага тыдня!

Пакінуць адказ