06.03.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXІІІ Звычайную Нядзелю /С/

07.09.2025 г.

  • Сёння Першая нядзеля месяца (адарацыйная).Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.  

Інтэнцыя на месяц верасень: Малітва ў інтэнцыі аб прабуджэнне адказнасці     ў бацькоў за рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей.

  • 8 верасня (пн) Свята Нараджэння НПМ (як у народзе кажуць: Багáч). Напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу.

У гэты дзеньу нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі рэлігіі. Хто яшчэ не запісаўся, калі ласка, прыйдзіце сёння пасля св. Імшы ў сакрыстыю каб даведацца калі прыходзіць на ўрок.

Запрашаем на ўрокі рэлігіі для дарослых. Сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак а 19.45 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Першая сустрэча пасля летняга перапынку і дачнага сезону адбудзецца 29 верасня. Усіх, пастаянных удзельнікаў і новых – сардэчна запрашаем!

Таксама, у нашай парафіі арганізоўваецца група “Біблійнае кола” для разважання Святога Пісання. Сустрэчы будуць адбывацца кожную суботу пасля вячэрняй св. Імшы а 19.45. Першая сустрэча адбудзецца 27 верасня. Усіх ахвотных запрашаем!

Працягнуцца сустрэчы і для каталіцкіх педагогаў нашай парафіі. Першая сустрэча адбудзецца 28 верасня а 17.00. Сардэчна запрашаем!

  • 12 верасня (пт)Успамін Найсвяцейшага імя Марыі, а ў Ордэне піяраў – гэта патранáльнае свята.
  • 13 верасня (сб)Успамін св. Яна Хрызастома (Залатавýснага) біскупа              і доктара Касцёла. У нашай парафіі – Фацімскі дзень. Пасля св. Імшы а 10.00 гадз. распачнецца адарацыя Найсв. Сакрамэнту і будзе доўжыцца да 12.30.        У другой палове дня працяг адарацыі з 17.00 гадз. У 18.15 – распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы а 19.00 гадз. – Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. У гэты дзень Касцёл успамінае св. Яна Хрызастома (Залатавýснага) біскупа і доктара Касцёла.
  • 14 верасня (нд)Свята Узвышэння Св. Крыжа.
  • 16 верасня (ат) распачнем запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г.
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, супольную малітву, за кветкі і ўсе Вашы ахвяраванні. На гэтым тыдні просім прыносіць кветкі ў сакрыстыю ў чацвер перад св. Імшамі. Жадаем ўсім добрага нядзельнага дня і плённага новага тыдня!

Пакінуць адказ