07.06.2026

Рымска – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у г. Ліда

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ХXIII Звычайную Нядзелю /С/

07.09.2025г.

  • Сённяпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: малітва аб прабуджэнне адказнасці ў бацькоў за рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей.

На гэтым тыдні:

  • 8 верасня (пн)свята Нараджэння НПМ, напрыканцы кожнай св. Імшы адбудзецца благаслаўленне зерня на сяўбу. Св. Імшы будуць а 9:00 і ў 18:30
  • 12 верасня (пт) – у Ордэне піяраў свята Найсвяцейшага імя Марыі.
  • 13 верасня (сб)успамін св. Яна Хрызастома, біскупа і доктара Касцёла.
  • 14 верасня (нд)свята Узвышэння Св. Крыжа.

Іншыя аб’явы:

  • На гэтым тыдні ў нашай парафіі ўжо распачнуцца ўрокі па рэлігіі. Хто яшчэ са школьнікаў не запісаўся, можна гэта ўчыніць сёння пасля св. Імшы ў сакрыстыі. Першыя заняткі па рэлігіі для дарослых, пасля летняга перапынку, адбудуцца 15 верасня.
  • Таксама набіраецца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Запісацца на заняткі можна ў сакрыстыі.
  • Запрашаем у міністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі, таксама дзяўчынкі ў дзіцячы хор.
  • Ад панядзелку, 8 верасня, ужо будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г.
  • У наступную нядзелю, пасля вячэрняй св. Імшы, адбудзецца першая, у гэтым навучальным годзе, сустрэча для настаўнікаў і выхавацеляў. Усіх ахвотных педагогаў сардэчна запрашаем!
  • Жадаючых пазнаваць Святое Пісанне і маліцца Словам Божым запрашаем на біблейскі гурток, кожны чацвер у 19:30, у катэхетычны клас. Першая сустрэча 18 верасня.
  • Нагадваем, што з 23 па 30 лістапада ў нашай парафіі пройдуць парафіяльныя місіі, якія правядуць айцы-рэдэмптарысты. Святыя місіі – гэта працяглыя рэкалекцыі, накіраваныя на аднаўленне і ажыўленне парафіяльнага жыцця, якія праводзяцца прыкладна раз на 10 гадоў. Запрашаем на гэтую важную для ўсіх нас падзею ўжо сёння.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Усім жадаем добрага новага тыдня!

Пакінуць адказ