21.05.2026

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХXІІ Звычайную Нядзелю /В/

31.08.2025г.

  • Сёння а 11.30 адбудзецца (-лася) св. Імша на распачацце новага навучальнага, катэхетычнага і акадэмічнага года з благаслаўленнем вучняў і студэнтаў, а таксама школьных прыладаў.
  • Заўтра 1 верасня (пн) – Распачацце новага навучальнага              і катэхетычнага года. Таксама, гэта Дзень малітвы за ўсіх загінулых падчас ІІ-й Сусветнай вайны.У бягучым годзе прыпадае 86-я гадавіна выбуху гэтай вайны. Памятайма ў асабістых малітвах аб супакоі ў свеце, а таксама аб клопаце пра стварэнне з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.
  • Запіс школьнікаў на катэхезу (урокі па рэлігіі) з 1 па 11 кл. абавязковы, да гэтага таксама заахвочвае ў сваім пасланні наш пастыр б-п Уладзімір. Запіс будзе адбывацца ў кляштары (у класах) на працягу двух дзён 2-3 верасня (ат-ср) з 11.00 да 13.00 і з 14.30 да 18.30. Урокі рэлігіі ў нашай парафіі распачнуцца з 8 верасня (пн).
  • 3 верасня (ср) Успамін св. Грыгорыя Вялікага, Папы і дК. Складковая св. Імша Аб здароўе і патрэбныя ласкі а 19.00.       
  • 4 верасня (чц) –  Успамін бл. с. Стэлы і 10-ці паплечніц, мучаніц  з Навагрудка. Гэта першы чацвер месяца. Падчас св. Імшы                   і набажэнства а 19.00 гадз. будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх      і місійных пакліканнях.
  • 5 верасня (пт) Першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі: раніцай і ўвечары, а набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля Св. Імшаў.
  • 6 верасня (сб) Першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля Святых Імшаў.
  • 7 верасня –Першая нядзеля месяца (адарацыйная).Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцóвых таямніцаў.

Інтэнцыя на месяц верасень: Малітва ў інтэнцыі аб прабуджэнне адказнасці ў бацькоў за рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей.

  • З распачаццем новага навучальнага і катэхетычнага года варта нагадаць пра падрыхтоўку да сакрамэнтаў у нашай парафіі:
  • Падрыхтоўка да Першай Святой Камуніі:

І год падрыхтоўкі – 3 клас (або старэйшыя, хто прапусціў катэхезу  ў 3 класе);

ІІ год падрыхтоўкі – 4 клас (або старэйшыя класы, хто ўжо прайшоў першы год падрыхтоўкі).

  • Падрыхтоўка да Сакрамэнту Канфірмацыі (бежмавання):

І год падрыхтоўкі – 8 клас.

ІІ год падрыхтоўкі – 9 клас і старэйшыя класы.

Таксама будзе набірацца група для дарослых і працуючай моладзі, якія па розных прычынах яшчэ не прынялі сакрамэнт бежмавання. Просьба да дарослых, каб запісвацца на падрыхтоўку да бежмавання ў сакрыстыі на працягу тыдня да наступнай нядзелі ўключна.

Запрашаем хлапчукоў пасля Першай св. Камуніі ў кандыдаты           ў міністранты. Запрашаем дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы                і моладзевы хор “Calasanz. Запісацца можна 2-3 верасня падчас запісу на ўрокі рэлігіі.

У гэтым навучальным годзе ў нашай парафіі працягнуцца ўрокі рэлігіі для дарослых. Падчас гэтых заняткаў будзем пазнаваць глыбей нашу веру, Св. Пісанне, навучанне Касцёла, Літургію

і многае іншае. Сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак          а 19.45 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Першая сустрэча пасля летняга перапынку і дачнага сезону адбудзецца 29 верасня. Заняткі будзе весці пробашч а. Аляксандр. Усіх, пастаянных удзельнікаў       і новых – сардэчна запрашаем!

Таксама, у нашай парафіі арганізоўваецца група “Біблійнае кола” для разважання Святога Пісання. Сустрэчы будуць адбывацца кожную суботу пасля вячэрняй св. Імшы а 19.45. Першая сустрэча адбудзецца 27 верасня. Сустрэчы будзе праводзіць дк. Аляксандр Г. Усіх ахвотных запрашаем!

Таксама, распачнуцца сустрэчы для каталіцкіх педагогаў з нашай парафіі. Інфармацыя педагогам будзе пададзена пазней.

Нагадваем, што ў нашай парафіі да сакрамэнту хросту прыходзім запісвацца ў сакрыстыю за 2 тыдні перад планаванай датай хросту. Што тычыцца падрыхтоўкі да шлюбу, – прыходзім запісвацца

ў сакрыстыю за тры месяцы перад планаванай датай шлюбу.

  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй усім за прысутнасць, за вашы ахвяраванні, а таксама тым, хто ахвяраваў кветкі для нашай святыні. Вялікая просьба каб прыносіць кветкі ў пятніцу ў сакрыстыю перад вячэрняй св. Імшой. Жадаем ўсім добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!  

Пакінуць адказ