14.11.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ХXII Звычайную Нядзелю /С/

31.08.2025г.

  • Сёння а 11:30 адбудзецца св. Імша з благаслаўленнем школьных прыладаў.

На гэтым тыдні:

  • 1 верасня (пн) – прыпадае 86-я гадавіна выбуху ІІ-й Сусветнай вайны. Молімся аб супакоі ў свеце, а таксама аб клопаце пра стварэнне з нагоды Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння.
  • 3 верасня (ср)успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. Гэта таксама першая серада месяца. увечары, у 18:30, адбудзецца складковая св. Імша аб здароўе і патрэбныя ласкі праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі.
  • 4 верасня (чц)успамін бл. с. Стэллы і 10-ці паплечніц, мучаніц  з Навагрудка. Гэта таксама першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
  • 5 верасня (пт)першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
  • 6 верасня (сб) першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
  • 7 верасняпершая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц верасень: малітва аб прабуджэнне адказнасці ў бацькоў за рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей.

Іншыя аб’явы:

  • З 9 верасня (ат) у нашай парафіі распачнуцца ўрокі рэлігіі. Запіс школьнікаў на катэхезу будзе адбывацца ў катэхетычным класе на працягу двух дзён: 1 і 2 верасня (пн і ат) з 11:00 да 13:30, з 14:00 да 17:30 і з 19:15 да 20:00. План заняткаў размешчаны на дошцы аб’яваў і на нашай інтэрнэт-старонцы.
  • Запрашаем у міністранты хлапчукоў пасля першай св. Камуніі, таксама дзяўчынкі і хлапчукоў у дзіцячы хор. Запісацца можна ў сакрыстыі або падчас запісу на ўрокі па рэлігіі.
  • У гэтым навучальным годзе ў нашай парафіі працягнуцца ўрокі па рэлігіі і для дарослых. Сустрэчы будуць адбывацца кожны панядзелак у 19:15 пасля вячэрняй св. Імшы ў класе. Першая сустрэча пасля летняга перапынку адбудзецца 15 верасня (пн).
  • Ад наступнага панядзелку (8 верасня) ужо будзе магчымасць запісваць інтэнцыі св. Імшаў на наступны 2026 г.
  • Чарговы, трэці этап рамонту муру вакол касцёла завершаны. На гэты раз, як ведаеце, работы праходзілі з боку вуліцы Свярдлова. Выказваем шчырую падзяку за разуменне неабходнасці аднаўлення муру, за вашу дапамогу, за шчодрыя ахвяраванні і, канешне ж, за малітву! Вялікі дзякуй!
  • З 23 па 30 лістапада ў нашай парафіі пройдуць парафіяльныя місіі, якія правядуць айцы-рэдэмптарысты. Святыя місіі – гэта працяглыя рэкалекцыі, накіраваныя на аднаўленне і ажыўленне парафіяльнага жыцця, якія праводзяцца прыкладна раз на 10 гадоў. Апошнія місіі ў нашым касцёле адбыліся ў 2015 годзе. Запрашаем на гэтую важную для ўсіх нас падзею ўжо сёння, а рыхтавацца да яе будзем праз супольную малітву.
  • У касцёльным кіёску можна набываць календары на наступны год на бел. мове.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Усім жадаем добрага новага тыдня!
  • На гэтым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці: Белаокі Віктар. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie

Пакінуць адказ