15.02.2026

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ХXI Звычайную Нядзелю /С/

24.08.2025г.

На гэтым тыдні:

  • 25 жніўня (пн)урачыстасць св. Юзафа Каласанса, заснавальніка Ордэна Піяраў. Наша парафіяльная супольнасць будзе перажываць чарговую адпустовую ўрачыстасць у сувязі з тытулам нашага касцёла ў гонар св. Юзафа Каласанса. Святыя Імшы ў нашым касцёле будуць: а 9:00 і галоўная св. Імша, якую ўзначаліць ардынарый нашай дыяцэзіі кс. бп Уладзімір Гуляй а 18:00 (разам з Эўхарыстычнай працэсіяй).
  • 26 жніўня (ат)успамін НПМ Чэнстахоўскай.
  • 27 жніўня (ср)успамін св. Монікі.
  • 28 жніўня (чц)успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
  • 29 жніўня (пт)успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
  • 31 жніўня (нд) – а 11:30 адбудзецца св. Імша з благаслаўленнем школьных прыладаў. Сардэчна запрашаем усіх школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў прыняць благаслаўленне на новы навучальны год! Інфармацыя адносна запісу на катэхезу (урокі па рэлігіі) будзе пададзена ў наступную нядзелю.

Іншыя аб’явы:

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
  • Учора ў нашай парафіі закончыліся „Канікулы з Богам”. Выказваем словы ўдзячнасці ўсім выхавацелям за дапамогу ў правядзенні гэтай акцыі. Удзельнічала ўсіх каля 420 асоб. Шчыра дзякуем таксама за ахвяраванні, якія былі складзены ў скарбонку на правядзенне „Канікул з Богам”.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Усім жадаем добрага новага тыдня!

Пакінуць адказ