Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХX Звычайную Нядзелю /С/
17.08.2025г.
На гэтым тыдні:
- 20 жніўня (ср) – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- 21 жніўня (чц) – успамін св. Пія Х, папы.
- 22 жніўня (пт) – успамін НПМ Каралевы.
- Ахвяраванні складзеныя ў наступную нядўзелю на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай Дыяцэзіі.
Іншыя аб’явы:
- З 17 па 24 жніўня ў нашым касцёле пройдуць „Канікулы з Богам”. Дзякуем усім за ахвяраванні, якія былі складзеныя ў скарбонку для правядзення гэтай акцыі. Сёння, падчас святой Імшы ў 11:30, мы ўрачыста пачнем „Канікулы з Богам” у нашай парафіі.
- Хто можа, то просім у наступную нядзелю прыносіць кветкі, каб іх выкарыстаць для ўпрыгожвання нашага касцёла да урачысасці св. Юзафа Каласанса, якую будзем адзначаць у панядзелак, 25 жніўня.
- У мінулую пятніцу мы адзначалі парафіяльны адпуст. Дзякуем усім за дапамогу ў падрыхтоўцы і ўпрыгожванні касцёла. Таксама шчыра дзякуем за прынесеныя пачастункі, дзякуючы якім мы змаглі зладзіць для ўсіх урачысты парафіяльны пікнік!
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Усім жадаем добрага новага тыдня!
