Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХIX Звычайную Нядзелю /С/
10.08.2025г.
На гэтым тыдні:
- 11 жніўня (пн) – успамін св. Клары, панны.
- 14 жніўня (чц) – свята св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка, Апякуна Гродзенскай дыяцэзіі. Гэта дзень малітоўнай памяці аб тых, хто ў лагерах і турмах аддаў сваё жыццё за веру і любоў да бліжняга.
- 15 жніўня (пт) – Урачыстасць Унебаўзяцця НПМ і парафіяльны адпуст. Святыя Імшы ў нашым касцёле адбудуцца а 9:00 і а 18:00. Навуку на св. Імшах да нас прамовіць кс. Павел Федаровіч з супольнасці айцоў марыянаў. Асабліва запрашаем усіх на галоўную св. Імшу а 18:00, пасля якой адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла і благаслаўленне плёнаў новага ўраджаю.
Таксама пасля вячэрняй святой Імшы, каля касцёла, у сувязі з нашым парафіяльным святам, мы плануем арганізаваць пачастунак як для вернікаў нашай парафіі, так і для гасцей. Жадаючых дапамагчы, просім прыносіць у гэты дзень пачастунак (напрыклад, выпечку, бутэрброды, садавіну ці іншыя кулінарныя вырабы) з 16:00 да 17:00. Такім чынам, праз супольную малітву і пачастунак мы зможам разам адсвяткаваць наша парафіяльнае свята.
Іншыя аб’явы:
- У наступную нядзелю, 17 жніўня, на св. Імшы а 11:30 урачыста распачнём „Канікулы з Богам” у нашай парафіі. Хто яшчэ не паспеў запісацца, то гэта можна зрабіцьпасля кожнай святой Імшы ў сакрыстыі да 15 жніўня (ўключна). Нагадваем, што перад алтаром знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні, каб падтрымаць рэалізацыю акцыі „Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі. Таксама заўтра (11 жніўня) у 19:30 адбудзецца арганізацыйная сустрэча для ўсіх жадаючых дапамагчы ў правядзенні „Канікулаў з Богам” у якасці выхавацеля.
- Хто можа, то просім у бліжэйшую сераду прыносіць кветкі, каб іх выкарыстаць для ўпрыгожвання нашага касцёла да парафіяльнага свята.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Бубен Леакадзія. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
