Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. ТэрэзыАвільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХVІIІ ЗвычайнуюНядзелю /С/
03.08.2025г.
Сёння перажываем першую нядзелю месяца (адарацыйная). Пасля св. Імшы а 10.00 адбудзецца (адбылося) выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца зменаружанцовыхтаямніцаў.
Інтэнцыя на месяц жнівень:
Малітва ў інтэнцыіразбітыхсем’яў, за асобызняволеныяалкагалізмам і наркаманіяй і абцвярозасці ў нашымграмадстве.
На гэтым тыдні ў літургіі успамінаем:
- 04 жніўня (пн) – Успамін св. Яна МарыіВіянэя, святара, апякунаўсіхсвятароў. Заахвочваем аб малітве за ў гэты дзень за ўсіх святароў.
- 05 жніўня(ат) – Успамін НПМ Кангрэгацкай(Студэнцкай).
- 06жніўня (ср) – Свята Перамянення Пана.
- 07жніўня (чц) – Першычацвер месяца. Будзем маліцца аб святарскіх, манаскіх і місійных пакліканнях. У гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 19.00.
- 08 жніўня(пт) – Успамінсв. Дамініка, святара.
- 09жніўня (сб) – Успамінсв. ТэрэзыБэнэдыктыадКрыжа(ЭдытыШтайн), панныімучаніцы, апякункіЕўропы.
З 17 па 24 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запрашаем студэнтаў і педагогаў, каб дапамаглі падчас правядзення Канікул з Богам у якасці выхавацеляў. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі.
Сёння (3 жніўня) выходзячы з касцёла можна будзе скласці свае дабравольныя ахвяраванні на падтрымку рэалізацыі акцыі «Канікулы з Богам»для дзяцей з нашай парафіі. Заахвочаем падтрымаць гэту штогадовую акцыю.
Вялікі дзякуй усім тым, хто ахвяраваў кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. На гэтым тыдні найлепш прыносіць кветкі ў чацвер перад святымі Імшамі.
З душпастырскіміаб’явамінашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў (выходзячы з касцёла) або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні.
Жадаем усім Вам добрага новага тыдня!
