Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця НПМ у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХVIII Звычайную Нядзелю /С/
03.08.2025г.
- Сёння першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва за разбітыя сем’і, а таксама аб вызваленні ўсіх залежных ад алкаголю і іншых дрэнных звычак.
На гэтым тыдні:
- 4 жніўня (пн) – успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара, заступніка ўсіх святароў.
- 5 жніўня (ат) – успамін НПМ Кангрэгацкай (Студэнцкай).
- 6 жніўня (ср) – свята Перамянення Пана. Гэта таксама першая серада месяца. Навэнна з просьбамі і падзякамі да МБ Нястомнай Дапамогі і складковая св. Імша аб здароўі і патрэбных ласках праз заступніцтва МБ Нястомнай Дапамогі распачнецца ў 18:30.
- 7 жніўня (чц) – першы чацвер месяца. На св. Імшы ў 18:30 будзем маліцца аб святарскія, манаскія і місійныя пакліканні.
- 8 жніўня (пт) – успамін св. Дамініка, святара.
- 9 жніўня (сб) – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа (Эдыты Штайн), панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
Іншыя аб’явы:
- З 17 па 24 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам. Запісвацца можна кожны дзень пасля святой Імшы ў сакрыстыі да 15 жніўня (ўключна). Перад алтаром знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць свае ахвяраванні, каб падтрымаць рэалізацыю акцыі “Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі. Таксама запрашаем студэнтаў, педагогаў, каб дапамаглі падчас правядзення Канікул з Богам у якасці выхавацеляў.
- 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця НПМ, мы будзем святкаваць парафіяльны адпуст. Парафіяльны адпуст – гэта асаблівае свята для ўсёй парафіі, таму сёлета мы вырашылі адзначыць яго ў крыху іншым фармаце. Такім чынам, у гэты дзень, пасля вячэрняй св. Імшы, каля касцёла, плануем арганізаваць пачастунак, як для вернікаў нашай парафіі, так і для гасцей. Нам спатрэбіцца дапамога ў арганізацыі гэтага свята, таму запрашаем усіх, хто хацеў бы дапамагчы ў падрыхтоўцы пачастунка (напрыклад, выпечкай ці іншымі кулінарнымі вырабамі). Жадаючых дапамагчы запрашаем у сакрыстыю.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. Найлепш прыносіць кветкі перад вячэрняй св. Імшой у пятніцу.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Княжышчэ Ян і Пілецкі Эдуард. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…
