Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХVII Звычайную Нядзелю /С/
27.07.2025г.
- У сувязі з літургічным успамінам св. Крыштафа, апякуна вадзіцеляў і падарожных, які адзначаўся 25 ліпеня, сёння пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
- Таксама, сёння ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Касцёл заахвочвае ўсіх нас да малітвы за пажылых людзей і прапануе наведаць сваіх бабуль і дзядуль ці адзінокіх, пажылых людзей, а таксама памаліцца аб вечным жыцці для тых, хто ўжо адышоў з гэтага свету.
- Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызнáчаныя, на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.
На гэтым тыдні:
- 29 ліпеня (ат) – успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
- 31 ліпеня (чц) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
- 1 жніўня (пт) – успамін св. Альфонса Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля вячэрняй св. Імшы.
- 2 жніўня (сб) – успамін Маці Божай Анёльскай. У гэты дзень можна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага. Гэта таксама першая субота месяца. Св. Імша складковая за памерлых адбудзецца а 9:00. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца НПМ будзе пасля вячэрняй св. Імшы. Таксама ў суботу запрашаем усіх жадаючых на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, якая распачнецца прыкладна ў 19:15.
- 3 жніўня – першая нядзеля месяца. Падчас св. Імшы а 10:00 будзе магчымасць асвяціць ваду. Ваду для благаслаўлення неабходна прынесці з сабой. Пасля св. Імшы а 10:00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і змена ружанцóвых таямніцаў. Інтэнцыя на месяц жнівень: малітва за разбітыя сем’і, а таксама аб вызваленні ўсіх залежных ад алкаголю і іншых дрэнных звычак.
Іншыя аб’явы:
- 30-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, якія былі расстраляны ў часы Другой сусветнай вайны. Кантактны тэлефон для запісу, а таксама расклад пілігрымкі, можна знайсці на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла.
- 2 жніўня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Праграма рэкалекцыйнага фестывалю размешчана на дошцы аб’яваў.
- З 17 па 24 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей з 1 па 11 кл. Запісвацца можна з сённяшняга дня пасля святой Імшы ў сакрыстыі. Не запісваем па тэлефоне, ці праз інстаграм. Арганізацыю гэтага мерапрыемства для дзяцей з нашай парафіі можна таксама падтрымаць і сваімі ахвяраваннямі, якія будуць прызначаны на пасілкі і падарункі для дзяцей. Перад алтаром да 10 жніўня (уключна) будзе знаходзіцца скарбонка, у якую можна складаць добраахвотныя ахвяраванні на рэалізацыю Канікул з Богам. Таксама запрашаем студэнтаў, педагогаў, каб дапамаглі падчас правядзення Канікул з Богам у якасці выхавацеляў.
- Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышлі ў вечнасць святой памяці Вашкевіч Павел і Амбражук Іосіф. Wieczny odpoczynek racz im dać Panie…
