14.11.2025

Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я   п а р а ф і я

св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне

Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я  А Б ’ Я В Ы 

на

ХVІІ Звычайную Нядзелю /С/

27.07.2025г.

  • Ахвяраванні складзеныя сёння на тацу будуць прызначаны на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
  • У сувязі з літургічным успамінам св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных, які адзначаўся 25 ліпеня,сённяпасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла адбудзецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў. Заахвочваем усіх вадзіцеляў прыняць благаслаўленне.

Таксама, сёння ў Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Бог і Касцёл заўсёды блізкі да кожнага пажылога чалавека. Сёння Касцёл асаблівам чынам заахвочвае ўсіх нас да малітвы за пажылых людзей і прапануе, асабліва дзецям і моладзі, наведаць сваіх бабуль і дзядуль ці адзінокіх, пажылых людзей, а таксама памаліцца аб вечным жыцці для тых, хто ўжо адышоў у вечнасць.

  • 28 ліпеня (пн)Успамін св. Шарбэля Маклýфа, святара.        У гэты дзень свае імяніны адзначае бр. Віктар Цяслоўскі SP.       У яго інтэнцыі будзе цэлебравацца св. Імша а 10.00 гадз.
  • 29 ліпеня (ат)Успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
  • 30 ліпеня (ср)Успамін св. Пятра Хрызалога, біскупа і дК.
  • 31 ліпеня (чц)Успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
  • 1 жніўня (пт)Успамін св. Альфонса Лігуоры, біскупа і дК. Гэта першая пятніца месяца. Першапятнічная споведзь будзе перад св. Імшамі. Набажэнства ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса адбудзецца пасля святых Імшаў.
  • 2 жніўня (сб)Успамін Маці Божай Анёльскай. У гэты дзеньможна атрымаць поўны Адпуст Парцыюнкулі. Св. Францішак памёр у невялічкай хатцы ў Парцыюнкулі непадалёк ад Асізі. Адсюль і назва: Адпуст Парцыюнкулі. Нагадваем, што адпуст можна ахвяраваць за сябе, або ў інтэнцыі аднаго памерлага
  • (умовы атрымання адпусту: прысутнасць на св. Імшы                 ў касцёле, не быць прывязаным да цяжкага граху, быць пасля споведзі і прыняць Св. Камунію, памаліцца ў інтэнцыях якіх моліцца Святы Айцец). Гэта таксама першая субота месяца. Набажэнства ў гонар Беззаганнага Сэрца Маці Божай адбудзецца пасля св. Імшаў.
  • 3 жніўня – Першая нядзеля месяца (адарацыйная).Пасля          св. Імшы а 10.00 адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і Эўхарыстычная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі. Напрыканцы св. Імшы а 16.00 гадз. адбудзецца змена ружанцовых таямніцаў.

     Інтэнцыя на месяц жнівень: Малітва ў інтэнцыі разбітых сем’яў, за асобы зняволеныя алкагалізмам і наркаманіяй і аб цвярозасці ў нашым грамадстве.

  • З 17 па 24 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам для дзяцей ад дашкольнікаў па 11 кл. Запрашаем студэнтаў        і педагогаў, каб дапамаглі падчас правядзення Канікул з Богам       у якасці выхавацеляў. Запісвацца можна кожны дзень перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі.
  • У наступную нядзелю (3 жніўня) выходзячы з касцёла можна будзе скласці свае дабравольныя ахвяраванні на падтрымку рэалізацыі акцыі “Канікулы з Богам” для дзяцей з нашай парафіі. Заахвочаем падтрымаць гэту штогадовую акцыю.     
  • Вялікі дзякуй усім тым, хто ахвяраваў кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню. На гэтым тыдні найлепш прыносіць кветкі ў чацвер перад святымі Імшамі.
  • Ёсць новы нумар газеты “Слова Жыцця”. Заахвочваем браць        і чытаць каталіцкую прэсу.
  • Кс. Павел Безляповіч, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля          ў Мсцібаве з Ваўкавыскага дэканату, які быў госцем у мінулую нядзелю ў нашай парафіі, выказвае вялікую ўдзячнасць нашай парафіі за духоўную і матэрыяльную падтрымку парафіі ў якой ён нясе пастырскае служэнне.  
  • З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміцца на дошцы аб’яваў (выходзячы з касцёла) абона інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
  • Вялікі дзякуй за Вашы ахвяраванні. Жадаем усім Вам добрага новага тыдня!

Пакінуць адказ