Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХVІ Звычайную Нядзелю /С/
20.07.2025 г.
- Як у мінулую нядзелю было аб’яўлена, сёння на ўсіх св. Імшах прамаўляе да нас казанні кс. Павел Безляповіч, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат). Пасля св. Імшы, выходзячы з касцёла будзе магчымасць падтрымаць душпастырскую дзейнасць кс. Паўла, і злажыць у кошык свае ахвяраванні для парафіі ў Мсцібаве, якая мае такую патрэбу. Наша парафія заўсёды была адкрыта на падтрымку тых, хто знаходзіцца ў патрэбе. Вялікі Вам дзякуй усім Вам за складзеныя ахвяраванні!
- Сёння наш бр. Віктар Цяслоўскі SP адзначае залаты юбілей – 50-годдзе! Цяпер юбіляр знаходзіцца на летнім адпачынку, таму, віншаваць яго ад імя ўсёй нашай парафіі з юбілеем, а таксама з імянінамі будзем ў наступную нядзелю 27 ліпеня напрыканцы св. Імшаў а 10.00 і 11.30.
- 22 ліпеня (ат) – Свята св. Марыі Магдалены.
- 23 ліпеня (ср) – Свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
- 25 ліпеня (пт) – Свята св. Якуба, апостала і ўспамін св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных. Благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў адбудзецца ў наступную нядзелю (27 ліпеня)пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла. Заахвочваем усіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.
- 26 ліпеня (сб) – Успамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў НПМ. Адпуст у гонар св. Ганны адбудзецца ў капліцы ў Барташах а 12.00.
- У наступную нядзелю(27 ліпеня) у Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Гэты дзень“паказвае нам блізкасць Бога і Касцёла да кожнага пажылога чалавека”. Касцёл заахвочвае ўсіх нас да малітвы за пажылых людзей і прапануе, асабліва моладзі, наведаць сваіх бабуль і дзядуль ці адзінокіх, пажылых людзей, а таксама памаліцца аб вечным жыцці для тых, хто ўжо адышоў з гэтага свету. У наступную нядзелю ахвяраванні складзеныя на тацу будуць прызначы на патрэбы Гродзенскай дыяцэзіі.
- З 17 па 24 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і школьную моладзь г.зн. ад дашкольнікаў па 11 кл. Таксама запрашаем студэнтаў, педагогаў, каб дапамаглі падчас правядзення Канікул з Богам у якасці выхавацеляў. Запісвацца можна з сённяшняга дня перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі.
- З 30 па 31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Ліда- Навагрудак да месца растрэлу сясцёр назарэтанак у Батароўскім лесе. Запісацца на пілігрымку можна па тэлефонах:
+375 (29) 285-83-50 — ксёндз Дзмітрый Л.,
+375 (29) 771-66-11 — сястра Галіна З. або даведацца ў сакрыстыі.
- Дзякуем тым, хто на мінулым тыдні ахвяраваў кветкі ў касцёл. Заахвочваем прыносіць кветкі для ўпрыгожвання нашага касцёла. На гэтым тыдні найлепш прыносіць кветкі ў чацвер перад св. Імшой (раніцай або вечарам). Прыносім у сакрыстыю.
- Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана дошцы аб’яў, або на інтэрнэт-старонцы: www.pijary.info
- Жадаем усім Вам добрай нядзелі і плённага новага тыдня!
