14.11.2025

Рыма – каталіцкая парафія

імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 

на ХVI Звычайную Нядзелю /С/

20.07.2025г.

На гэтым тыдні:

  • 22 ліпеня (ат)свята св. Марыі Магдалены.
  • 23 ліпеня (ср)свята св. Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
  • 25 ліпеня (пт)свята св. Якуба, апостала і ўспамін св. Крыштафа, мучаніка, апякуна вадзіцеляў і падарожных. Благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў адбудзецца ў наступную нядзелю (27 ліпеня) пасля кожнай св. Імшы на паркінгу каля касцёла. Заахвочваем усіх вадзіцеляў прыняць спецыяльнае благаслаўленне.
  • 26 ліпеня (сб)успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў НПМ.
  • 27 ліпеня (нд) у Касцёле адзначаецца Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей.

Іншыя аб’явы:

  • 30-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, якія былі расстраляны ў часы Другой сусветнай вайны. Кантактны тэлефон для запісу, а таксама расклад пілігрымкі, можна знайсці на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла.
  • 2 жніўня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Ён пройдзе пад дэвізам “Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас воля Божая ў Езусе Хрысце”. Наша парафія арганізуе выезд на гэты фестываль. Запісацца можна ў сакрыстыі. Праграма рэкалекцыйнага фестывалю размешчана на дошцы аб’яваў.
  • Ахвяраванні складзеныя на тацу ў наступную нядзелю 27 ліпеня будуць прызнáчаныя, на патрэбы гродзенскай дыяцэзіі.
  • Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню.
  • З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
  • Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
  • На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышоў у вечнасць святой памяці Леонік Іосіф. Wieczny odpoczynek racz mu dać Panie…

Пакінуць адказ