06.03.2026



10.07.2025 11:25  Тэкст: Кс. Дзмітрый Леўчык, Таццяна Ефіменка / Фота: з архіва пілігрымкі Новая Мыш — Навагрудак / Catholic.by

1 жніўня адзначаецца гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. З гэтай нагоды ў гэты гістарычны горад на ўрачыстасці вырушаць дзве пешыя пілігрымкі — з Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій.

У Батароўскім лесе каля Навагрудка знаходзіцца памятнае месца, дзе нямецкія акупанты падчас Вялікай Айчыннай вайны расстралялі 11 назарэтанак. Законніцы добраахвотна аддалі сваё жыццё за мужчын з навагрудскіх сямей, а перадусім за адзінага ў той час святара, які служыў у Навагрудку, — ксяндза Аляксандра Зянкевіча, сёння Слугі Божага. У 2000 годзе святы Папа Ян Павел ІІ абвясціў сясцёр мучаніц благаслаўлёнымі.

Пешая пілігрымка Ліда – Навагрудак

З 30 па 31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Ліда-Навагрудак да месца растрэлу сясцёр назаратанак.

  • Пілігрымка распачнецца 30 ліпеня святой Імшой у 9.00 ў парафіі Святога Юзафа Рамесніка і Благаслаўлёных назарэтанак мучаніц у Лідзе (Гродзенская дыяцэзія).
  • Пілігрымка завершыцца 31 ліпеня ў 18.00 на месцы расстрэлу сясцёр назарэтанак (Батароўскі лес), дзе адбудзецца Эўхарыстыя.

Маршрут пілігрымкі:

  • 30 ліпеня: Ліда — Бярозаўка;
  • 31 ліпеня: Бярозаўка — Навагрудак.

Адрас парафіі: Ліда, вул. Генерала Бяды, 71.

Запіс на пілігрымку па тэлефонах:

+375 (29) 285-83-50 — ксёндз Дзмітрый,
+375 (29) 771-66-11 — сястра Галіна.

Пешая пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак

З 29 па 31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Новая Мыш — Навагрудак да месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак.

  • Пілігрымка распачнецца 29 ліпеня святой Імшой у 8.00 у касцёле Перамянення Пана ў Новай Мышы (Пінская дыяцэзія).
  • 31 ліпеня ў 18.00 адбудзецца Імша на месцы гібелі благаслаўлёных сясцёр назарэтанак у Батароўскім лесе.   
  • У 21.00 у навагрудскім фарным касцёле Перамянення Пана распачнецца начное чуванне.
  • Чуванне завершыцца1 жніўня святой Імшой у 4.30 — у гадзіну расстрэлу благаслаўлёных мучаніц. 

Абавязковы запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне:

+375 (29) 809-30-95 — ксёндз Павел.

Фотаздымкі мінулых гадоў пілігрымкі Новая Мыш — Навагрудак:

Абноўлена 10.07.2025 23:29

Пакінуць адказ