Р ы м с к а – к а т а л і ц к а я п а р а ф і я
св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
Д У Ш П А С Т Ы Р С К І Я А Б ’ Я В Ы
на
ХV Звычайную нядзелю /С/
13.07.2025 г.
- 13 ліпеня ў нашай парафіі – Фацімскі дзень. А 10.00 св. Імша ў інтэнцыі аб прыезд Папы Рымскага ў Беларусь. А 15.15 распачнецца супольны ружанец з просьбамі і падзякамі праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Пасля св. Імшы, якая распачнецца а 16.00 гадз. адбудзецца Фацімскае набажэнства і Марыйная працэсія на прыкасцёльнай тэрыторыі.
- (ат) – Успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла. У Ордэне піяраў у гэты дзень успамін св. Пампілія Марыі Піроцці, піяра і святара. У гэты дзень свае імяніны адзначае пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Уладзімір Гуляй. У сваіх малітвах будзем даручаць Богу дастойнага саленізанта.
- 16 ліпеня (ср) – Успамін НПМ з гары Кармэль.
- 19 ліпеня (сб) – У гэты дзень узгадваецца чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі з 13 па 16 ліпеня 1943 г. на фартáх каля Навýмавіч.
- У наступную нядзелю на ўсіх св. Імшах казанні прамовіць да нас кс. Павел Безляповіч, пробашч парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве (Ваўкавыскі дэканат). Пасля св. Імшы, выходзячы з касцёла будзе магчымасць падтрымаць душпастырскую дзейнасць кс. Паўла, і злажыць у кошык свае ахвяраванні, бо парафія ў Мсцібаве мае такую патрэбу. Наша парафія заўсёды была адкрыта на падтрымку тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.
- З 17 па 24 жніўня ў нашай парафіі адбудуцца Канікулы з Богам. Запрашаем да ўдзелу дзяцей і школьную моладзь г.зн. ад дашкольнікаў па 11 кл. Таксама запрашаем студэнтаў, педагогаў, каб дапамаглі падчас правядзення Канікул з Богам у якасці выхавацеляў. Запісвацца можна будзе ўжо з наступнай нядзелі перад або пасля святой Імшы ў сакрыстыі.
- Учора ў аўтобуснай пілігрымцы Санктуарый МБ у Тракелях наведала і група вернікаў з нашай парафіі, якія ўдзельнічалі ва ўрачыстай св. Імшы. Вялікі дзякуй усім нашым парафіянам, якія ў пятніцу ці суботу былі ў Тракелях. Асаблівая падзяка нашым парафіянкам, якія падчас начнога чування а 3.00 гадзіне правялі св. ружанец, разважаючы балесныя тамніцы. Дзякуем за вашу ахвоту прыйсці ці прыехаць да Марыі, за вашу паставу, адкрытае сэрца і асабістае сведчанне вашай веры.
- З душпастырскімі аб’явамі нашай парафіі можна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: www.pijary.infо
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”. Заахвочваем браць і чытаць каталіцкую прэсу.
- Дзякуем за ахвяраваныя кветкі на мінулым тыдні. Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожваць нашу парафіяльную святыню. На гэтым тыдні найлепш прыносіць кветкі ў сакрыстыю перад св. Імшой (раніцай або ўвечары) у пятніцу.
- Вялікі дзякуй за супольную малітву, усе Вашы ахвяраванні і жадаем усім Вам добрага нядзельнага дня і шчаслівага новага тыдня!
