Рыма – каталіцкая парафія
імя Унебаўзяцця Маці Божай у Лідзе (м-н Індустрыяльны)
ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ
на ХV Звычайную Нядзелю /С/
13.07.2025г.
На гэтым тыдні:
- 15 ліпеня (ат) – успамін св. Бонавентуры, біскупа і доктара Касцёла. У гэты дзень свае імяніны адзначае пастыр нашай дыяцэзіі кс. біскуп Уладзімір Гуляй. Памятайма пра яго ў сваіх малітвах.
- 16 ліпеня (ср) – успамін НПМ з гары Кармэль.
- 19 ліпеня (сб) – у гэты дзень узгадваецца чарговая гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай, святароў і жыхароў Гродна і ваколіц, растраляных гітлераўцамі з 13 па 16 ліпеня 1943 г. на фартáх каля Навýмавіч.
Іншыя аб’явы:
- У пятніцу (11 ліпеня) адбылася штогадовая пілігрымка ў Санктуарый Маці Божай у Тракелі. У нашай пілігрымцы прыняў удзел 101 чалавек, уключаючы дзяцей, моладзь, а таксама вернікаў з іншых парафій. Шчыра дзякуем усім удзельнікам пілігрымкі і ўсім, хто аказаў любую дапамогу ў яе правядзенні.
- 19-20 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці, якія пройдуць у знак падзякі Богу за 35-годдзе з часу аднаўлення служэння ў Гудагаі Ордэну кармэлітаў босых. Падрабязную праграму ўрачыстасцяў можна паглядзець на дошцы аб’яваў.
- 30-31 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка з Ліды ў Навагрудак да месца мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак, якія былі расстраляны ў часы Другой сусветнай вайны. Кантактны тэлефон для запісу, а таксама расклад пілігрымкі, можна знайсці на дошцы аб’яваў, выходзячы з касцёла.
- 2 жніўня ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе адбудзецца фестываль-рэкалекцыі “Novafest”. Ён пройдзе ў пяты раз, сёлета пад дэвізам “Заўсёды радуйцеся, няспынна маліцеся. За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас воля Божая ў Езусе Хрысце”. Наша парафія арганізуе выезд на гэты фестываль. Запісацца можна да наступнай нядзелі (ўключна) ў сакрыстыі. Праграма рэкалекцыйнага фестывалю размешчана на дошцы аб’яў.
- Ёсць новы нумар газеты „Слова Жыцця”.
- Заахвочваем прыносіць кветкі, каб імі ўпрыгожыць нашу святыню.
- З душпастырскімі аб’яваміможна азнаёміццана інтэрнэт-старонцы: pijary.info альбо таксама ў нашай парафіяльнай суполцы ў сацыяльнай сетцы Viber.
- Шчыра дзякуем за супольную малітву і ахвяраванні, і ўсім жадаем добрага новага тыдня!
- На мінулым тыдні з нашай парафіяльнай супольнасці адышла ў вечнасць святой памяці Казлоўская Юзэфа. Wieczny odpoczynek racz jej dać Panie…
